https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Фотадатчык для дэтэкцыі раку будзе стварацца з удзелам беларускіх навукоўцаў


Пра гэта паведаміла намеснік дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі Наталля Пшыбытка.
"Мы актыўна працуем з замежнымі калегамі. Будзе рэалізаваны праект з нашым удзелам па праграме "Гарызонт 2020". Мы будзем ствараць фотадатчык для дэтэкцыі раку, у прыватнасці, раку малочнай залозы", - сказала Наталля Пшыбытка.



Праект будзе рэалізоўвацца сумесна з навукоўцамі Латвіі, Літвы, Францыі, Іспаніі. У выкананні гэтага праекта будуць удзельнічаць і фізікі, і хімікі.

"Мы плануем стварыць датчык, які будзе ператвараць сігнал біямалекул у аптычны сігнал і хутка і якасна тэсціраваць наяўнасць таго ці іншага віду раку ў арганізме", - растлумачыла намеснік дырэктара.

30 жніўня 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:30.08.2017
Тематика:Товары из Беларуси, Разное
Просмотров:1021
 
Ключевые слова:
Инновации Диагностика Здравоохранение Онкология
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме