https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Барысаве створаная машына для спынення масавых беспарадкаў


ТАА "Пажзабеспячэнне" (Барысаў) стварыла спецыяльны аўтамабіль хуткага рэагавання "Шторм".
Машына, як пазіцыянуе яе вытворца, прызначаная для аперацый падраздзяленняў МУС па спыненні групавых супрацьпраўных дзеянняў і масавых беспарадкаў. Служыць для дастаўкі да месца правядзення аперацыі экіпажа, вады і спецсродкаў. Процідзейнічае групам асоб, якія парушаюць грамадскі парадак, шляхам уздзеяння на іх вадой і спецсродкамі.

"Шторм" створаны на базе аўтамабіля "МАЗ-6317Х9" з колавай формулай 6х6. Максімальная хуткасць — 80 км/гадз. Баявы разлік — тры чалавекі. Умяшчальнасць цыстэрны для вады — 9 тон. Пажарны насос — 50 л/с.

Аўтамабіль забяспечвае ўздзеянне вадзянога струменю на 30—50 м, маркіравальнае дзеянне фарбавальнікаў, абарону і жыццезабеспячэнне баявога разліку, кругавы агляд у любы час сутак, магчымасць фіксаваць, захоўваць, прайграваць відэаінфармацыю аб навакольным становішчы.

Машына дэманструецца на выставе ўзбраення і вайсковай тэхнікі ў Мінску Milex-2017.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 21 мая 2017
 
Дата публикации:21.05.2017
Тематика:Товары из Беларуси, Разное
Просмотров:936
 
Ключевые слова:
Milex-2017 Выставка Беспорядки
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме