https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кожны павінен рабіць свой унёсак ў свабоду і незалежнасць Беларусі


Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка 21 красавіка, выступаючы з пасланнем беларускаму народу і парламенту.
Беларусь, паводле яго слоў, не можа ізаляваць сябе ад навакольнага свету, таму што большая частка вырабленай у краіне прадукцыі ідзе на экспарт. "Беларусь — краіна адкрытая ўсім геапалітычным і эканамічным вятрам. І тое, што адбываецца вакол нас, робіць сур`ёзны ўплыў на развіццё нашай дзяржавы, — сказаў Лукашэнка. — Хочам мы таго ці не, але вымушаныя трымаць дзверы адчыненымі. Ды і не ў характары прыязных і гасцінных беларусаў ўзводзіць раздзяляльныя сцены, адгароджвацца ад каго б там ні было".

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, сутнасць беларускай палітыкі — супрацоўніцтва і стварэнне. "Гледзячы на пакуты іншых народаў, крывавыя міжусобіцы, разруху, мы яшчэ больш цэнім парадак і згоду, якія ўдаецца захоўваць на нашай зямлі, — сказаў ён. — Мы не далі ўцягнуць сябе ў канфлікт, захавалі добрыя адносіны з усімі суседзямі. І я, як кіраўнік дзяржавы, з усёй адказнасцю заяўляю: будзе зробленае ўсё, каб ніхто і ніколі не здолеў падтачыць падмурак нашага дзяржаўнага будынка — свабоду і незалежнасць Рэспублікі Беларусь".

"Аднак гэта магчымае пры адной умове — калі кожны з нас будзе рабіць пасільны ўнёсак у агульную справу. Галоўнае цяпер — кансалідацыя ўсёй нацыі дзеля агульнай мэты: пабудова моцнай і бяспечнай дзяржавы", — падкрэсліў Лукашэнка.

Прыярытэтам, паводле яго слоў, з`яўляецца стварэнне "трывалай канкурэнтаздольнай эканомікі заўтрашняга дня". "Менавіта яна з`яўляецца асновай нашага суверэнітэту, — сказаў Лукашэнка. — У сувязі з гэтым трэба зрабіць каласальную працу, але рабіць яе мы будзем ужо не з нуля. За чвэрць стагоддзя незалежнасці вырашаныя многія няпростыя праблемы. Патэнцыял, які мы маем, дазваляе краіне дэманстраваць жыццеўстойлівасць нават у самыя неспрыяльныя перыяды".

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 21 красавіка 2017
 
Дата публикации:21.04.2017
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:702
 
Ключевые слова:
Послание Президента Суверенитет Независимость
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме