https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Экспарт лекавых сродкаў беларускай вытворчасці ў 2016 годзе ўзрос на 12 працэнтаў да $115 млн у параўнанні з узроўнем 2015 года


Аб гэтым 21 сакавіка паведаміла начальнік упраўлення арганізацыі вытворчасці і перспектыўнага развіцця Дэпартамента фармацэўтычнай прамысловасці Міністэрства аховы здароўя Беларусі Таццяна Тумеля.
Прычым на экспарт адпраўляецца больш за 25 працэнтаў вырабленых у краіне лекавых прэпаратаў. Беларускія лякарствы экспартуюцца ў 29 краін свету. Асноўная маса адгружаецца ў Расійскую Федэрацыю. Пэўная частка лекавых сродкаў пастаўляецца ў ЗША і іншыя краіны.

Беларускія фармпрадпрыемствы актыўна асвойваюць рынкі Азіі і арабскага рэгіёна - Сірыі, Ірана, Ірака, Афганістана, Пакістана. У цэлым аб`ём айчыннага фармацэўтычнага рынку складае $636,8 млн, або 96,3 працэнта да ўзроўню папярэдняга года.

Пры гэтым доля беларускіх лекавых сродкаў у вартасным выражэнні склала 51,9 працэнта. Па стане на 1 сакавіка 2017 года ў краіне зарэгістравана 4,5 тыс. лекавых сродкаў, у тым ліку 1,6 тыс. айчыннай вытворчасці.

Асноўным напрамкам распрацоўкі беларускіх прэпаратаў з`яўляецца стварэнне імпартазамяшчальных, так званых генерычных, якія па колькасных і якасных паказчыках не ўступаюць арыгінальным прэпаратам і з`яўляюцца такімі ж эфектыўнымі і бяспечнымі, пры гэтым даступнымі для насельніцтва.

Таццяна Тумеля праінфармавала, што асноўная тэндэнцыя ў айчыннай фармацэўтыцы на бліжэйшыя пяць гадоў - распрацоўка і асваенне ў вытворчасці сучасных і эфектыўных лякарстваў у новых лекавых формах (цвёрдыя лекавыя формы), у зручнай для выкарыстання ўпакоўцы, для выкарыстання ў таргетнай або малекулярна-прыцэльнай тэрапіі.

21 сакавіка 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:21.03.2017
Тематика:Товары из Беларуси, Разное
Просмотров:1084
 
Ключевые слова:
Фармацевтика Импортозамещение Здравоохранение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме