https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Першы кітайскі касмічны «грузавік» запусцяць налета


Пра гэта паведаміў акадэмік Кітайскай інжынернай акадэміі Ці Фажэнь.
Як перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн", першы кітайскі грузавы касмічны карабель "Тяньчжоу-1" ("Нябеснае судна") будзе запушчаны ў 2017 годзе, ён зможа дастаўляць да 5 тон грузу. Па словах Ці Фажэня, цяпер на караблі можна перавозіць толькі трох астранаўтаў і 300 кг грузу. 

Для доўгатэрміновага знаходжання астранаўтаў на касмічнай станцыі, неабходныя вялікія запасы ежы, вады, кіслароду і дадатковых матэрыялаў, таму трэба дастаўляць туды некалькі тон грузу. У адпаведнасці з планам, да 2018 года Кітай запусціць асноўны модуль касмічнай станцыі. Да 2020-га будзе завершана будаўніцтва 80-тонай касмічнай станцыі. Да 2024 года, пасля сыходу міжнародных касмічных станцый ЗША, Расіі і іншых дзяржаў, Кітай стане адзінай у свеце краінай з уласнай касмічнай станцыяй. 

Паводле наяўнай інфармацыі, грузавы касмічны карабель "Тяньчжоу-1" цяпер распрацоўваецца Кітаем, галоўным чынам ён будзе выкарыстоўвацца для папаўнення запасаў кітайскай касмічнай станцыі на арбіце.

Звязда, 19 лістапада 2016
 
Дата публикации:19.11.2016
Тематика:Транспорт, Разное
Просмотров:614
 
Ключевые слова:
Китай Космос Транспортный корабль Исследования
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме