https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія ІТ-спецыялісты атрымаюць доступ да кампетэнцый сусветнага распрацоўшчыка банкаўскіх тэхналогій


Аб гэтым паведаміў 24 лістапада Уладзімір Сіротка, генеральны дырэктар кампаніі SoftClub - буйнейшага пастаўшчыка праграмнага забеспячэння для банкаў і фінансавых арганізацый у Беларусі.
Пагадненне аб стратэгічным партнёрстве падпісалі 24 лістапада сусветны пастаўшчык банкаўскага праграмнага забеспячэння Misys і беларуская ІТ-кампанія SoftClub.

"Пагадненне дасць узаемную карысць - з аднаго боку, мы атрымаем доступ да новых банкаўскіх прадуктаў, вопыту, кампетэнцый, якія накапіліся на заходнім рынку. А з іншага - дапаможам заходняй кампаніі адаптаваць сваю платформу пад нашы патрэбнасці", - падкрэсліў гендырэктар SoftClub.

У рамках партнёрства плануецца актыўнае ўзаемадзеянне каманд распрацоўшчыкаў. У прыватнасці, кампанія Misys падзеліцца сваімі кампетэнцыямі ў навучанні персаналу, прадаставіць доступ да прадуктаў і сфер распрацоўкі. Рэсурсы беларускай кампаніі будуць задзейнічаны на этапах лакалізацыі прадукту, яго папулярызацыі, укаранення і суправаджэння.

"Просты прыклад - у Беларусі ёсць АРІП, усё насельніцтва ёю карыстаецца. Але ніводная міжнародная сістэма не ўмее з АРІП узаемадзейнічаць. Мы яе навучым", - дадаў Уладзімір Сіротка.

Гендырэктар SoftClub растлумачыў, што кампанія Misys - не навічок на рынку Беларусі, прадуктамі кампаніі ўжо карыстаюцца Нацыянальны банк, Альфа-Банк, Знешэканамбанк.

"Але мы хочам на базе платформы Misys распрацаваць свой прадукт, які дасць магчымасць пашырыць функцыянал банкаў, у прыватнасці, дасць магчымасць працаваць з каштоўнымі паперамі на міжнародных рынках банкаўскіх паслуг", - адзначыў ён.

Дырэктар па стратэгічным развіцці SoftClub, партнёр кіруючай кампані "Зубр Капітал" Арцём Стральчонак расказаў, што работа з Misys пачалася ўжо, больш за 40 супрацоўнікаў кампаніі SoftClub прайшлі навучанне.

"Пакуль у Мінску, але цяпер мы рыхтуем асобную брыгаду "дэсантнікаў" у Бангалор, у цэнтр кампетэнцый кампаніі Misys і маем намер у наступным годзе разам асвоіць даволі вялікі аб`ём інвестыцый", - падкрэсліў ён, растлумачыўшы, што сума інвестыцый складзе больш за $1 млн ад кожнага з бакоў.

"І для нас, і для кампаніі Misys сума значная. Мы верым, што гэтыя інвестыцыі прынясуць свой плён, і банкі СНД атрымаюць дакладны і зразумелы прадукт, заснаваны на лепшых сусветных тэхналогіях і адаптаваны з улікам тых кампетэнцый, якія SoftClub накапіў за 20 гадоў", - канстатаваў Арцём Стральчонак.
__________________________________________

Кампанія Misys заснавана ў 1979 годзе. З`яўляецца буйнейшым міжнародным вытворцам праграмнага забеспячэння для банкаў і фінансавых арганізацый. Мае штаб-кватэру ў Лондане і офісы больш як у 50 краінах свету. Колькасць супрацоўнікаў перасягае 4 тыс. чалавек, гадавая выручка - больш за $900 млн. Кліентамі кампаніі з`яўляюцца 47 з 50 буйнейшых банкаў свету, яе агульнасусветная доля на рынку банкаўскіх сістэм складае 18 працэнтаў, на рынку сістэм для казначэйскіх і інвестыцыйных аперацый - 47 працэнтаў.

Кампанія SoftClub заснавана ў 1993 годзе. З`яўляецца адным з буйнейшых пастаўшчыкоў праграмнага забеспячэння для банкаў і фінансавых арганізацый у Беларусі і ўваходзіць у топ-10 вядучых ІТ-кампаній рэспублікі. Рэзідэнт Парка высокіх тэхналогій. Цэнтр распрацоўкі кампаніі знаходзіцца ў Мінску, прадстаўніцтвы працуюць у Расіі, Літве, Туркменістане, Казахстане. Кліентамі SoftClub з`яўляюцца 24 з 27 банкаў і нябанкаўскія крэдытна-фінансавыя арганізацыі Беларусі. Кампанія паспяхова рэалізавала шэраг праектаў за мяжой - ва Украіне, Расіі, Туркменістане, Кыргызстане і іншых краінах. З 2011 года SoftClub штогадова ўключаецца ў рэйтынг 500 буйнейшых ІТ-кампаній свету па версіі часопіса SoftWare Magazine.


24 лістапада 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:24.11.2016
Тематика:Товары из Беларуси, Разное
Просмотров:929
 
Ключевые слова:
Программное обеспечение SoftClub Misys
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме