https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Юнацкая зборная Беларусі па хакеі (U-17) уступіла на міжнародным турніры ў Канадзе


Юнацкая зборная Беларусі па хакеі (U-17) пацярпела паразу на міжнародным турніры Mac`s Midget AAA World Invitational Tournament у Калгары ад каманды "Вэлі Вэст Хокс" - 3:5.
Беларуская каманда адкрыла лік у матчы, але да сярэдзіны другога перыяду ўступала - 1:3. Нападаючы Ігар Мартынаў скараціў адставанне да мінімуму на 36-й мінуце - 2:3. Хакеістам "Вэлі Вэст Хокс" удалося ўтрымаць перавагу, яшчэ да перапынку яны аднавілі парытэт у дзве шайбы - 2:4, а ў заключныя дваццаць мінут гульні сапернікі беларусаў рэалізавалі большасць і ўстанавілі канчатковы лік - 3:5.

Раней каманда пад кіраўніцтвам Яўгена Есавулава згуляла на турніры ўнічыю з "Шэрвуд Парк Эніс Кінгз" (5:5). Пасля дзвюх праведзеных сустрэч у Калгары юнацкая зборная ў адборачнай групе 1 займае 4-е месца. У турніры Mac`s Midget AAA World Invitational Tournament прымаюць удзел 25 каманд. У адборачным раўндзе яны падзелены на пяць груп па пяць каманд. Пераможцы і тры лепшыя каманды, якія занялі другія месцы, згуляюць у чвэрцьфінале.

У наступным матчы 29 снежня беларусам будуць процістаяць хакеісты "Калгары Нортстарз", 30 снежня яны сустрэнуцца з камандай "Прынц Альберт Мінтас". Турнір у Калгары праходзіць 38-ы раз і з`яўляецца адным з самых прэстыжных для юнацкіх каманд.

29 снежня 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.12.2015
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:763
 
Ключевые слова:
Хоккей Спорт в Беларуси U-17
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме