https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курс валют на 21 ліпеня


Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 21 ліпеня 2015 года.
На 21 ліпеня Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют: 

Долар ЗША — 15.182 беларускія рублі 
Еўра — 16.448 
Расійскі рубель — 266,78 
Украінская грыўна — 686,97 

Кошык валют — 3.088,12 

У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара знізіўся на 5 рублёў (0,03%), еўра — на 80 (0,48%), расійскага рубля — на 0,46 (0,17%), грыўны — вырас на 11,24 рубля (1,66%). Курс кошыка валют знізіўся на 6,93 рубля (0,22%) у параўнанні з папярэднім днём і вырас на 317,87 рубля (11,47%) у параўнанні з паказчыкам на 9 студзеня 2015 года (2.770,25 рубля), калі Нацбанк змяніў долю валют у кошыку (долар, еўра, расійскі рубель — 0,3, 0,3 і 0,4 замест роўных частак). 

Каэфіцыент "еўра/долар" — 1,0834, "долар/расійскі рубель" — 56,908, "долар/грыўна" — 22,10. 

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў 21 ліпеня ў 8.55 долар куплялі па 15.050—15.170 і прадавалі па 15.270—15.350 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс куплі знізіўся на 9 рублёў (да 15.126), продажу — на 26 (да 15.304). 

Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 15.100—15.200 пры куплі, 15.300—15.400 пры продажы.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 21 ліпеня 2015
 
Дата публикации:21.07.2015
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:638
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме