https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі адзначаюць Свята працы


Афіцыйныя святкаванні, арганізаваныя праўладнай Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі (ФПБ), пройдуць 1 траўня па ўсёй краіне.
У той жа час першамайскі мітынг, які планаваў правесці ў Міснку Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў, аказаўся пад забаронай гарадскіх уладаў.

Апоўдні вулічныя святкаванні пачнуцца цырымоніяй на мінскай плошчы Дзяржаўнага сцяга з удзелам прадстаўнікоў Адміністрацыі прэзідэнта, Савета міністраў і кіраўніцтва ФПБ. Затым адбудзецца шанаванне прадстаўнікоў працоўных дынастый і лаўрэатаў прэміі ў галіне працы за 2015 год. Удзельнікі святочных мерапрыемстваў таксама ўскладуць кветкі да стэлы "Мінск — горад-герой".

Пад вечар у сталічным парку Перамогі каля Камсамольскага возера будзе праходзіць прафсаюзная маёўка, у межах якой з канцэртам выступяць фіналісты рэспубліканскага маладзёжнага вакальнага конкурсу ФПБ "Новыя галасы — для любімай краіны".

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў са Святам працы. "Працавітасць беларускага народа служыць надзейным фундаментам паспяховасці дзяржавы. Нашы дасягненні ў розных галінах прамысловасці, сельскай гаспадарцы, навуцы і сферы высокіх тэхналогій ствараюць упэўненасць у заўтрашнім дні", — гаворыцца ў віншаванні. 

Першамайскі мітынг у мінскім парку Дружбы Народаў планаваў правесці і Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) — альтэрнатыўны прафцэнтр, які аб`ядноўвае чатыры арганізацыі і налічвае 10 тысяч чалавек. Аднак, як і ў папярэднія гады, Мінгарвыканкам забараніў акцыю БКДП, аргументуючы сваё рашэнне тым, што згодна з ўжо зацверджаным планам 1 мая ў парку Дружбы Народаў будуць праводзіцца "масавыя народныя гулянні з канцэртна-забаўляльнай праграмай" і "спартыўныя спаборніцтвы".

Паводле слоў лідара БКДП Аляксандра Ярашука, на мітынгу планавалася ўзняць "праблемы беларускіх працоўных і незалежных прафсаюзаў". Ярашук назваў цынізмам той факт, што ўлады адзначаюць гэты дзень як свята. "Першага мая пралілася кроў рабочых, і таму гэты дзень стаў Днём міжнароднай салідарнасці працоўных", — нагадаў ён. 

Трэба зазначыць, што апошні раз гарадскія ўлады давалі дэмакратычным прафсаюзам дазвол на правядзенне першамайскага мітынгу каля 10 гадоў таму. 

Дзень міжнароднай салідарнасці працоўных быў зацверджаны Парыжскім кангрэсам Другога інтэрнацыянала ў ліпені 1889 года ў памяць аб ахвярах бунту на плошчы Хеймаркет у Чыкага. Падчас мітынгу-пратэсту чыкагскіх рабочых быў учынены правакацыйны тэракт — ад кінутай бомбы загінула некалькі паліцэйскіх і рабочых, пасля чаго праваахоўнікі адкрылі агонь па мітынгоўцах. У выніку было арыштавана восем анархістаў, чацвёра з якіх пасля былі павешаныя. Дзень міжнароднай салідарнасці працоўных (Дзень працы) афіцыйна адзначаецца больш чым у 140 краінах.

Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Мінск, 1 мая 2015
 
Дата публикации:01.05.2015
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:833
 
Ключевые слова:
День труда Первомай Профсоюзы Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме