https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Гадзіннікі з беларускім арнаментам паступілі ў продаж


У Беларусі пачаўся продаж унікальных наручных гадзіннікаў пад брэндамі "Повязь часу" i "Вершнік 1588".
Гадзіннiкi адрознівае эксклюзіўны дызайн, у якім выкарыстаныя элементы нацыянальнага беларускага арнаменту ў выглядзе вышыванкі і герба БНР "Пагоня".

Серыя "Повязь часу" складаецца з чатырох мадэляў гадзіннікаў. Дзве з іх прызначаныя для жанчын і маюць швейцарскі механізм, яшчэ дзве ўніверсальныя — падыдуць як жанчынам, так i мужчынам, у залежнасці ад густу i індывідуальнага стылю (маюць японскі механізм). Усе мадэлі вырабленыя ў чырвоным i шэрым дызайне беларускіх вышыванак.

Эксклюзіўнай складальнай праекта стала серыя "Вершнік 1588", якая выйшла лімітаваным накладам — 300 пранумараваных асобнікаў. Для іх вырабу выкарыстаныя швейцарскі механізм Ronda, cапфіравае напыленне на шкло цыферблата i срэбнае напыленне корпуса. Серыя мае дзве варыяцыі цыферблата. Усе мадэлі маюць арыгінальную гравіроўку задняй накрыўкі.
Кошт гадзіннікаў — ад 1.250.000 да 3.300.000 рублёў.

БелаПАН, 31 сакавіка 2015
 
Дата публикации:31.03.2015
Тематика:Товары из Беларуси, Разное
Просмотров:1188
 
Ключевые слова:
Дизайн Вышиванка Часы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме