https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Палата прадстаўнікоў на вясенняй сесіі засяродзіць увагу на пытаннях эканамічнага развіцця і забеспячэння бяспекі


Аб гэтым паведаміў 27 сакавіка ў Докшыцах старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка.
Старшыня Палаты прадстаўнікоў нагадаў, што чарговая сесія адкрываецца 2 красавіка. "У парламенцкім партфелі ўжо 70 пытанняў, якія нам трэба разгледзець. Гэта сесія будзе праходзіць напярэдадні такіх знакавых падзей, як 70-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, выбары Прэзідэнта Беларусі. На заканадаўцаў гэтыя мерапрыемствы накладаюць асаблівую адказнасць, - сказаў Уладзімір Андрэйчанка. - Работа Палаты прадстаўнікоў будзе вельмі напружанай, накіраванай на павышэнне дабрабыту нашых людзей і забеспячэнне бяспекі краіны".

Дэталізуючы праграму намечанага, спікер адзначыў, што на першы план вынесены пытанні эканамічнага развіцця: "Заканадаўчае забеспячэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця - гэта галоўная задача Палаты прадстаўнікоў".

З 1 студзеня 2015 года працуе Еўразійскі эканамічны саюз (ЕАЭС), мяркуецца, што ўжо ў гэтым годзе будзе прынята каля 100 міжнародных пагадненняў. "Многія з гэтых дакументаў будуць праходзіць праз парламент, нам трэба будзе іх ратыфікаваць. Важна, каб пры гэтым мы бачылі і адстойвалі нацыянальныя інтарэсы", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў таксама маюць намер разгледзець пытанні банкаўскай дзейнасці і біржавога гандлю, альтэрнатыўнай службы, аховы здароўя і бяспекі. "У прыватнасці, 9 красавіка мы разгледзім у першым чытанні закон аб барацьбе з карупцыяй - важны дакумент, які ўсенародна абмяркоўваўся. Цяпер абагульняем заўвагі, якія паступілі ад насельніцтва", - паведаміў спікер.

Уладзімір Андрэйчанка спыніўся і на пытаннях міжнароднай дзейнасці. "Адбудзецца пасяджэнне Міжпарламенцкай асамблеі СНД, АДКБ, наша дэлегацыя выязджае на парламенцкую асамблею АБСЕ, якая будзе праходзіць у Фінляндыі. Чакаем шэраг візітаў у Беларусь, у тым ліку Еўрапейскага парламента, будзем прымаць парламенцкія дэлегацыі Славакіі, Чэхіі, Арменіі, Азербайджана, Грузіі і іншых дзяржаў", - падзяліўся планамі старшыня Палаты прадстаўнікоў.

27 сакавіка Уладзімір Андрэйчанка ў Докшыцах правёў асабісты прыём грамадзян. Жыхары раёна прасілі дапамогі ў вырашэнні пытанняў газіфікацыі, прыватызацыі жылля, гаварылі аб неабходнасці ўрэгуляваць на заканадаўчым узроўні пытанне збору ягад і грыбоў на тэрыторыі Бярэзінскага біясфернага запаведніка. Уладзімір Андрэйчанка таксама прыняў удзел у пасяджэнні райвыканкама, на якім у тым ліку разглядаліся вынікі работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у 2014 годзе.

27 сакавіка 2015, Докшыцы
Алёна Ціханава - БЕЛТА
 
Дата публикации:27.03.2015
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:709
 
Ключевые слова:
Парламент Владимир Андрейченко ЕАЭС Приём граждан 70-летие Победы Докшыцы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме