Паводле яго слоў, якія прыводзіць прэс-служба АБСЕ, Сербія, якая прыняла старшынства ад Швейцарыі, мае вопыт урэгулявання зацяжных канфліктаў, паколькі сама была бокам зацяжнога канфлікту на Балканах і пачала рух да дэмакратыі. Дачыч падкрэсліў, што пры наяўнасці палітычнай волі АБСЕ ў стане выкарыстаць свае перавагі і значнасць у сістэме рэгіянальнай бяспекі.
АБСЕ з`яўляецца ўдзельнікам трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе. У яе ўваходзяць таксама прадстаўнікі Украіны і Расіі. Перамовы праходзяць з удзелам лідараў данецкіх і луганскіх сепаратыстаў. У верасні мiнулага года ў Мінску адбыліся два пасяджэнні групы, па выніках якіх былі падпісаныя пратакол і мемарандум, што прадугледжваюць, у прыватнасці, поўнае спыненне агню, абмен палоннымі, адвод войскаў і цяжкага ўзбраення. Палажэнні дакументаў да канца не рэалізаваныя. 24 снежня ў беларускай сталіцы адбылася яшчэ адна сустрэча, дзе была дасягнутая дамоўленасць аб абмене чарговымі групамі палонных.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 1 студзеня 2015
Мінск, 1 студзеня 2015