"Кануцій Русецкі — адзін з самых таленавітых прадстаўнікоў Віленскай мастацкай школы, — паведаміла малодшы навуковы супрацоўнік музея Яўгенія Сыроватка. — Русецкі з`яўляецца сучаснікам і аднагодкам нашага мастака Валенція Ваньковіча. Як і ён, вучыўся ў Віленскім універсітэце, таксама быў вучнем мастака Яна Рустэма. Пасля заканчэння вучобы Кануцій Русецкі жыве ў Парыжы, Берліне, праз некаторы час вяртаецца на радзіму".
Паводле слоў Сыроваткі, выстаўленыя работы цікавыя тым, што ўяўляюць сабой падарожны альбом. "Акрамя малюнкаў Мірскага замка, — адзначае яна, — у гэтым альбоме ёсць замалёўкі Навагрудка, Нясвіжскага замка, Іўя. Гэта не толькі архітэктура, але і побытавыя сцэны — увогуле, замалёўкі жыцця нашага краю таго часу".
Выстава будзе працаваць да 30 верасня.
БелаПАН, 29 жніўня 2014