https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Правядзенне міжнароднай выстаўкі ўзбраення і ваеннай тэхнікі MILEX-2014 стала значным укладам у стварэнне сістэмы калектыўнай бяспекі, у павышэнне рэзультатыўнасці барацьбы з любымі праявамі экстрэмізму і тэрарызму


Аб гэтым заявіў 9 ліпеня генеральны сакратар АДКБ Мікалай Бардзюжа на выстаўцы.
"Выстаўка па праву з`яўляецца міжнароднай пляцоўкай для канструктыўнага дыялогу прадстаўнікоў дзелавых колаў, распрацоўшчыкаў і вытворцаў прадукцыі ваеннага прызначэння", - сказаў Мікалай Бардзюжа.

Генеральны сакратар АДКБ адзначыў, што цяпер у свеце ідзе проціборства розных палітычных сіл, расце колькасць лакальных канфліктаў, узнікаюць новыя выклікі і пагрозы як для нацыянальнай, так і калектыўнай бяспекі. Таму неабходна выпрацаваць меры адэкватнага рэагавання на гэта.

Выстаўка MILEХ праходзіць у Мінску ўжо сёмы раз. Экспазіцыя падзелена на чатыры асноўныя тэматычныя напрамкі: баявыя геаінфармацыйныя сістэмы, у тым ліку беспілотныя авіяцыйныя комплексы, сістэмы агнявога паражэння, баявыя сістэмы сіл спецыяльных аперацый і сухапутных войскаў, сістэмы комплекснага процідзеяння высокадакладнай зброі. Узбраенне, ваенную тэхніку і іншую прадукцыю можна ўбачыць як на адкрытай, так і на закрытай пляцоўках.

9 ліпеня 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:09.07.2014
Тематика:Бизнес, Разное
Просмотров:931
 
Ключевые слова:
Выставка Вооружение Военная техника ОДКБ MILEХ-2014
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме