https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У СНД плануецца штогод праводзіць выстаўку дасягненняў у галіне мастацтва


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Выканкама СНД.
Пасяджэнне Савета па культурнаму супрацоўніцтву дзяржаў - удзельніц СНД пройдзе 20-21 чэрвеня ў Выканаўчым камітэце СНД у Мінску.

На пасяджэнні будзе разгледжаны праект палажэння аб міжнароднай выстаўцы "ART ЕХРО" дзяржаў СНД, які быў распрацаваны армянскім бокам па даручэнню савета па культурнаму супрацоўніцтву. "Выстаўка стане своеасаблівым аглядам дасягненняў краін Садружнасці ў галіне культуры і мастацтва. На "ART EXPO" будуць прэзентавацца значныя культурныя мерапрыемствы ў галіне кіно, тэатра, музыкі, выяўленчага мастацтва, друкаванай і электроннай прадукцыі, а таксама праекты, дасягненні і падзеі, рэалізаваныя дзяржавамі на працягу папярэдняга года", - растлумачылі ў прэс-службе.

Чакаецца, што форум будзе садзейнічаць наладжванню творчых сувязей і заключэнню міждзяржаўных дагавораў аб магчымым супрацоўніцтве ў сферы культуры. Задачай "ART EXPO" стане захаванне і развіццё нацыянальных культур, заахвочванне культурнай разнастайнасці і паглыблення міжкультурнага дыялогу, пашырэнне рынку культурнай прадукцыі і рэалізацыя маладзёжных інавацыйных праектаў у гэтай галіне. Праводзіць выстаўку прапануецца штогод па чарзе ў кожнай з краін СНД у парадку рускага алфавіта назваў.

Усяго ў праекце парадку дня пасяджэння значацца амаль 10 пытанняў. Члены савета абмяркуюць дзяржаўную палітыку ў галіне культуры ў Беларусі, стан і перспектывы культурнага супрацоўніцтва на прасторы Садружнасці, праекты палажэнняў аб наданні статусу базавай арганізацыі ўстановам культуры і мастацтва краін СНД.

У прыватнасці, прапануецца надаць армянскаму Навукова-даследчаму інстытуту старажытных рукапісаў імя Месропа Маштоца "Матэнадаран" статус базавай арганізацыі па напрамку "культурная спадчына", Нацыянальнаму гісторыка-культурнаму музею-запаведніку "Нясвіж" (Беларусь) - па напрамку "музейная справа". Расійская акадэмія музыкі імя Гнесіных можа стаць базавай арганізацыяй па напрамку "музыка і адукацыя ў сферы культуры і мастацтва", Усерасійскі дзяржаўны ўніверсітэт кінематаграфіі імя С.А.Герасімава - па напрамку "кіно", а Таджыкскаму дзяржаўнаму акадэмічнаму тэатру оперы і балета імя С.Айні плануецца надаць статус базавай арганізацыі па напрамку "тэатр".

Акрамя таго, члены савета па культурнаму супрацоўніцтву маюць намер абмеркаваць стан і перспектывы правядзення маладзёжных Дэльфійскіх гульняў дзяржаў - удзельніц СНД, разгледзець пытанні, што датычацца рэалізацыі міждзяржаўнай праграмы "Культурныя сталіцы Садружнасці" і стратэгіі міждзяржаўнага маладзёжнага супрацоўніцтва, падрыхтоўкі да святкавання 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, і шэраг іншых пытанняў.

Савет па культурнаму супрацоўніцтву быў створаны ў 1995 годзе. Яго работа накіравана на далейшае ўзаемадзеянне краін у гуманітарна-культурнай сферы, фарміраванне агульнай гуманітарнай прасторы, умацаванне духоўна-маральных асноў грамадства, пошук новых форм і механізмаў супрацоўніцтва, уключаючы правядзенне сумесных форумаў, канферэнцый, тэатральных, музычных і кінафестываляў, распрацоўку праектаў шматбаковых міжнародных дагавораў і комплексных праграм. У склад савета ўваходзяць міністры культуры ўсіх адзінаццаці краін Садружнасці.

17 чэрвеня 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:17.06.2013
Тематика:Культура, Разное
Просмотров:1237
 
Ключевые слова:
Содружество независимых государств
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме