https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Навукоўцы знайшлі адказ, як падоўжыць жыццё чалавека да 500 гадоў


Навукоўцы з Аўстраліі выявілі дзіўную здольнасць слімакоў цалкам спыняць старэнне на час сваёй спячкі. Зараз эксперты збіраюцца шукаць гены, якія адказваюць за гэты працэс.
Спецыялісты ўпэўнены, што пазітыўны эфект ад гэтых генаў можна ўжыць і ў дачыненні да чалавека. "Такім чынам, некаторыя слімакі могуць павялічваць працягласць свайго жыцця з 3 гадоў да 23. Калі перанесці гэта на чалавека, то яго працягласць вырасла б з 70 гадоў амаль да 500", — кажа малекулярны біёлаг з Універсітэта Саншайн Коаст доктар Скот Камінс.

Цяпер доктар Камінс спрабуе выявіць гены і нейрагармоны, якія выклікаюць сонны стан у слімакоў у летні перыяд, калі гэтыя жывёлы проста засынаюць на некалькі месяцаў у спякотным клімаце.

Адзначаецца, што набор генаў чалавека амаль на 50% падобны на генны састаў слімакоў, таму не выключана, што і ў людзей ёсць "гены спячкі". Новае адкрыццё можа падарыць чалавецтву сродкі для тармажэння старэння і ўвядзення ў стан анабіёзу.

Звязда, 30 студзеня 2013
 
Дата публикации:30.01.2013
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:1691
 
Ключевые слова:
Моллюски Долголетие Генная инженерия Исследования
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме