Ён указам спыніў на месяц дзеяньне закону штата, які забараняе ў аптэках прадаваць вакцыны ад грыпу для дзяцей да 18 гадоў.
У штаце ужо зарэгістравалі каля 20 тысяч выпадкаў захворваньняў на грып — больш чым у чатыры разы больш, чым за ўвесь папярэдні грыпозны сэзон.
У пятніцу Цэнтр кантролю за захворваньнямі ЗША абвесціў, што ў краіне ў разгары эпідэмія грыпу, якая зараз распаўсюдзілася на 47 зь 50 штатаў.
Радыё Свабода, 13 студзеня 2013