26—27 лістапада на тэрыторыі КНР праводзіцца сумесная беларуска-кітайская антытэрарыстычная трэніроўка "Імклівы арол — 2012", у ходзе якой адпрацоўваюцца пытанні сумесных антытэрарыстычных дзеянняў у прыгранічным раёне.
Ад Узброеных сіл Беларусі ў трэніроўцы ўдзельнічаюць прадстаўнікі сіл спецыяльных аперацый.
Вучэнні плануецца правесці ў некалькі этапаў. На падрыхтоўчым этапе пройдуць заняткі па агнявой падрыхтоўцы. Беларускія ваеннаслужачыя вывучаць кітайскую стралковую зброю, яе падрыхтоўку да прымянення і правілы стральбы. Таксама ў ходзе гэтага этапу пройдуць мерапрыемствы па горнай, паветрана-дэсантнай падрыхтоўцы і беспарашутным дэсантаванні.
На першым этапе будзе адпрацавана пытанне падрыхтоўкі да сумеснага прымянення падраздзяленняў.
У ходзе другога этапу будуць адпрацаваны элементы вырушэння ў раён выканання пастаўленых задач, пошук і разведка, дэсантаванне парашутным і беспарашутным спосабамі, наземны штурм, вызваленне заложнікаў, пераслед і знішчэнне тэрарыстаў, якія вырваліся.
У перыяд правядзення сумеснай трэніроўкі прадугледжваецца пачарговае кіраванне практычнымі дзеяннямі падраздзяленняў беларускімі і кітайскімі камандзірамі.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 26 лістапада 2012