https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Узмаемадзеянне пагранведамстваў Беларусі і Літвы дазволіла затрымаць нелегалаў з Расіі і Грузіі


Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, 29 ліпеня ў 11.00 на тэрыторыі Літвы была затрымана група грамадзян Расіі, жыхароў Чачні.
Прыкладна гадзінай раней пагранічны нарад Смаргонскай пагрангрупы выявіў дарожку слядоў, што вяла з Беларусі ў Літву. Гэты факт стаў пунктам адліку для неабходных наступных дзеянняў з боку пагранічнікаў сумежных краін. У выніку сумесных дзеянняў пяцёра прадстаўнікоў каўказскай нацыянальнасці затрыманыя літоўскімі калегамі і перададзеныя беларускім пагранічнікам.

Яшчэ адным прыкладам сумесных дзеянняў пагранічнікаў па абодва бакі мяжы стала затрыманне нелегальных мігрантаў 31 ліпеня на ўчастку Полацкага пагранічнага атрада. Шукаць лепшыя ўмовы жыцця і, па магчымасці, атрымаць палітычнае прыстанішча ў Еўрапейскім саюзе спрабавалі двое грамадзян Грузіі. У гэты ж дзень няўдачнай аказалася спроба нелегальна трапіць у Літву яшчэ для двух іх землякоў на ўчастку Смаргонскай пагранічнай групы.

Усе нелегальныя мігранты аформлены парушальнікамі дзяржаўнай мяжы.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 1 жніўня 2011
 
Дата публикации:02.08.2011
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:1670
 
Ключевые слова:
Беларусь-Евросоюз Литва Пограничный контроль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме