https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Азербайджане актывіст Народнага фронту асуджаны на 2,5 гады


У Азербайджане да двух з паловай гадоў пазбаўленьня волі асуджаны моладзевы актывіст партыі Народнага фронту Джабар Савалан.
Гэты прысуд вынес Сумгаіцкі гарадзкі суд, прызнаўшы 20-гадовага Савалана ў незаконным перахоўваньні наркотыкаў.

Савалан быў затрыманы 5 лютага. Паводле матэрыялаў сьледзтва, у яго было знойдзена 0,17 грамы опію. Аднак моладзевы актывіст абвергнуў гэтае абвінавачваньне і заявіў, што наркотыкі яму падкінулі.

Паводле словаў адваката Анара Гасымава, сьледзтва і судовы працэс прайшлі з парушэньнямі і не выявілі крыніцы зьяўленьня наркотыкаў. Адвакат таксама ўказаў на тое, што наркалягічная экспэртыза не дала адназначнага заключэньня адносна выкарыстаньня Саваланам наркотыкаў.

Паплечнікі Савалана лічаць, што абвінавачваньне супраць актывіста апазыцыі было сфармавана ў сувязі зь ягонай актыўнай дзейнасьцю ў Інтэрнэце, менавіта ў facebbok , і заклікаюць моладзь узяць удзел у антыўрадавых выступах.

Група маладых людзей выказала свой пратэст прысуду воклічамі «Ганьба суду!». Некалькі чалавек былі затрыманыя ў судовай залі і вывезеныя ў паліцыю.

Радыё Свабода
4 траўня 2011
 
Дата публикации:04.05.2011
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:1728
 
Ключевые слова:
Беспорядки в Азербайджане Цветные революции Оппозиция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме