У аўторак кадафісты паспрабавалі зьнішчыць порт, у які паўстанцам паступае дапамога з мора.
Міністар абароны Вялікай Брытаніі Лаям Фокс, аднак, заявіў учора ў Вашынгтоне, што сілам НАТО і паўстанцам удалося дамагчыся істотных посьпехаў на гэтым фронце.
Фокс і яго амэрыканскі калега Робэрт Гэйтс таксама назвалі апраўданымі нядаўнія ўдары па рэзыдэнцыі Кадафі ў Трыпалі, бо адтуль зьдзяйсьняецца камандаваньне лібійскімі войскамі.
Прэм`ер-міністар Расеі Ўладзімер Пуцін у аўторак скрытыкаваў апэрацыю НАТО ў Лібіі, ацаніўшы бамбардаваньне Трыпалі як спробу забіць Кадафі, што ён лічыць недапушчальным.
Радыё Свабода
27 красавіка 2011