Ізраіль ізноў падкрэсьліў, што трывалы мір з палестынцамі немагчымы да таго часу, пакуль ХАМАС не адмовіцца ад гвалту і не прызнае права Ізраілю на існаваньне.
У Вашынгтоне прадстаўнік Белага Дому нагадаў, што ЗША лічаць ХАМАС тэрарыстычнай арганізацыяй.
Дамоўленасьць паміж дзьвюмя палестынскімі групоўкамі, дасягнутая ў сераду, прадугледжвае фармаваньня часовага кабінэту для супольнага правядзеньня выбараў у Палестынскай Аўтаноміі.
"Фатх" кіруе толькі Заходнім берагам Ярдану, пасьля таго, як ХАМАС выгнаў яго з Паласы Газы.
Радыё Свабода
28 красавіка 2011