https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Боль роднай зямлі": у Жлобінскім раёне ўспамінаюць аб ахвярах генацыду


У Міжнародны дзень памяці ахвяр злачынства генацыду ў Жлобінскім раёне ўшанавалі памяць ахвяр нацызму.
Работнікі БМЗ сабраліся каля памятнага знака ахвярам нацызму на ўскраіне Жлобіна. Тут у красавіку 1942 года было пахавана 2,5 тыс. расстраляных чалавек - яўрэяў з горада Жлобіна і гарадскога пасёлка Стрэшын, а таксама іншых населеных пунктаў раёна. Гэта адно з самых масавых пахаванняў у раёне. Ва ўнісон з усёй Беларуссю роўна апоўдні прадстаўнікі прадпрыемства ўшанавалі мінутай маўчання памяць ахвяр генацыду часоў Вялікай Айчыннай вайны, усклалі кветкі.

Начальнік аддзела інфармацыі, ідэалогіі і развіцця персаналу БМЗ Аляксандр Малабіцкі падкрэсліў, што тут пахаваны менавіта мірныя жыхары, якія бязвінна пацярпелі ад рук фашысцкіх акупантаў. "Цяпер з боку асобных дзяржаў на міжнароднай арэне ёсць спробы рэабілітацыі нацызму. Аднак мы павінны памятаць аб такіх ахвярах, расказваць аб`ектыўныя гістарычныя факты сваім дзецям, каб не дапусціць падобнага", - адзначыў ён.

Пасля мітынгу тэматычныя мерапрыемствы прадоўжыла акцыя "Памяць і боль беларускай зямлі". Для металургаў арганізавана экскурсія ў Жлобінскі гісторыка-краязнаўчы музей. Як расказалі ва ўстанове, да пачатку 1944 года, калі ўжо была вызвалена частка тэрыторыі Жлобінскага раёна, нацысты ўзмацнілі не толькі супраціўленне наступаючым савецкім войскам, але і рэпрэсіўную палітыку ў адносінах да мірнага насельніцтва.

"На тэрыторыі нашага раёна былі спалены разам з жыхарамі сем вёсак Кароткавіцкага сельскага савета. Пасля вайны яны не адрадзіліся", - дадалі ў музеі.

Пунсовыя гваздзікі ўсклалі таксама работнікі РАНС да мемарыяла дзецям - ахвярам Вялікай Айчыннай вайны ў вёсцы Чырвоны Бераг. Ён сімвалізуе дзіцячыя мары і надзеі, якім не суджана было збыцца пад мірным небам. У народзе гэта месца называлі дзіцячым канцлагерам. І цяпер мясцовыя жыхары ўпэўнены, што страшней за тыя падзеі можа быць толькі забыццё - гэта значыць забыць, што такое адбывалася. Паўсюдна ў рэгіёне праходзяць мірныя мітынгі, прымеркаваныя да Міжнароднага дня памяці ахвяр злачынства генацыду.

9 снежня 2022, Жлобін
БЕЛТА
 
Дата публикации:09.12.2022
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:882
 
Ключевые слова:
Великая Отечественная война Геноцид белоруского народа Жлобін Чырвоны Бераг Нацизм
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме