Усяго каля манумента сабралася каля ста антыфашыстаў. Яны трымалі плакаты з надпісамі "Легіянеры — ганебная пляма Латвіі" і "За вамі — кроў і смерць". Некаторыя былі апрануты ў робы, якія імітуюць адзенне вязняў канцлагераў. Некалькі ўдзельнікаў акцыі паднялі на тычках адсечаныя свіныя галовы з надпісамі "Чым ганарыцеся, спадары?".
Калі калона легіянераў і іх прыхільнікаў падышла да помніка, антыфашысты сустрэлі яе крыкамі "Ганьба!" і "Фашысты!". Паведамленняў пра якія-небудзь сутыкненні паміж прадстаўнікамі гэтых груп не паступала. Да помніка Волі была загадзя сцягнута вялікая колькасць паліцыі. Калону легіянераў таксама атачала паліцэйскае ачапленне. Удзельнікі шэсця, спяваючы песні, падышлі да помніка і ўсклалі кветкі. Усяго ў дэманстрацыі, па звестках Mіхnеws, удзельнічала каля тысячы чалавек. У сваю чаргу, DЕLFІ, спасылаючыся на звесткі паліцыі, паведамляе, што ўдзельнікаў было больш — 2,5-3 тысячы. Дзень легіянераў у Латвіі адзначаецца ў гадавіну адной з падзей Вялікай Айчыннай вайны. Тады, 16 сакавіка 1944 года, латышскі легіён SS упершыню ўступіў у бой з Чырвонай Арміяй.
Звязда
17 сакавіка 2011