Як паведамілі ў праваахоўных органах расейскай сталіцы, у міліцыю зьвярнуўся першы сакратар амбасады Японіі ў Маскве. Паводле ягоных слоў, у ноч на суботу на вуліцы Удальцова трое невядомых напалі на яго і выкралі партфэль, у якім знаходзіліся 200 даляраў і дакумэнты.
Вядзецца вышук злачынцаў.
Радыё
Свабода
24 кастрычніка 2010