https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ген даўгалецьця мацнейшы за ген спадчыннага захворваньня


Ня выключана, што кожны з нас носіць у сабе "ген доўгажыхарства" — своеасаблівы код, які дазваляе ў маладым ці нават сталым веку перамагчы цяжкое генэтычнае захворваньне.
Адзінае, што трэба чалавеку з такім генам, каб дажыць да ста і болей гадоў, — гэта пазьбягаць экстрэмальна небясьпечных сытуацыяў, правільна харчавацца і весьці здаровы лад жыцьця.

Да такой высновы прыйшла група навукоўцаў Бостанскага ўнівэрсытэту ў ЗША на чале з прафэсарам Томасам Пэрлсам. Адмыслоўцы параўналі геномы 801 амэрыканца з узроставай групы ад 95 да 119 гадоў з геномамі 926 прадстаўнікоў маладога пакаленьня. Аналіз паказаў, што існуе свайго роду генэтычны малюнак, які аб’ядноўвае ўсіх даўгавечнікаў.

З дапамогай так званых генэтычных маркераў бостанскі прафэсар і яго калегі зьбіраюцца неўзабаве вызначаць працягласьць жыцьця чалавека з дакладнасьцю 77%. Група Пэрлса распрацавала адмысловы чып, які дазволіць лябараторным шляхам вызначаць ген працяглага і здаровага жыцьця паводле кроплі крыві.

Паводле адной кроплі крыві бостанскія навукоўцы спадзяюцца неўзабаве вызначаць працягласьць жыцьця чалавека з дакладнасьцю 77%...

Як сьведчаць дасьледчыкі, іхнія пошукі ня зводзіліся да вывучэньня толькі аднаго гена. Бостанскай групе ўдалося сканструяваць мадэль самых разнастайных генэтычных адрозьненьняў, якія дазваляюць чалавеку дажыць да глыбокай старасьці. Мадэль улічвае 150 разьмеркаваных па ўсім геноме полімарфэмаў (SNP), іншымі словамі — генэтычных адзінак, здольных замяняць адна адну.

Як мяркуюць адмыслоўцы, пры наяўнасьці такой камбінацыі кожны з нас у прынцыпе можа дажыць да 100 і болей гадоў, прычым не рызыкуючы захварэць на хваробу Альцгаймэра, Паркінсона або сардэчна-судзінную паталёгію.

У міжнародных навуковых выданьнях ужо зьявіліся першыя водгукі на адкрыцьцё бостанскіх навукоўцаў.

Генэтык з усясьветным імем Маркус Нотэн з Бонскага ўнівэрсытэту ў Нямеччыне назваў дасьледаваньне сапраўдным прарывам у пытаньнях даўгалецьця.

Дзякуючы сваім генным асаблівасьцям, жанчыны амаль ува ўсіх краінах жывуць істотна даўжэй за мужчын. Гэта характэрна і для іншых сысуноў...

Тым часам група кембрыдзкіх навукоўцаў пайшла яшчэ далей. Вывучаючы пытаньні даўгалецьця, група дасьледчыкаў на чале з прафэсарам Тамахіра Кона прыйшла да наступнай высновы: за малую працягласьць жыцьця нясе адказнасьць канкрэтная генэтычная адзінка — Rasgrf1. Гэта, так бы мовіць, мужчынскі ген, які перадаецца па бацькоўскай лініі. Нягледзячы на тое, што яго атрымліваюць у спадчыну і жаночыя асобіны, у апошніх гэты ген застаецца бязьдзейным. Як прадэманстравалі дасьледаваньні на мышах, грызуны, якія зьявіліся дзякуючы геннай інжынэрыі, без удзелу "бацькі", жывуць утрая даўжэй, чым мышы з нармальнай генэтычнай спадчынай.

"Нам ужо даволі даўно вядома, што жанчыны амаль ува ўсіх краінах жывуць істотна даўжэй за мужчын. Гэта характэрна і для іншых сысуноў. Атрыманыя намі вынікі сьведчаць, што генны матэрыял, які ёсьць у спэрматазоідных клетках, уплывае на працягласьць жыцьця гэтага віду", – кажа прафэсар Тамахіра Кона.

Радыё Свабода
 
Дата публикации:09.07.2010
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:6637
 
Ключевые слова:
ген долголетия наследственные заболевания
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме