https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Выпрабаванні амерыканскай гіпергукавай ракеты завяршыліся няўдачай


Новае выпрабаванне амерыканскай гіпергукавай ракеты AGM-183A па праграме ARRW (Air-Launched Rapid Response Weapon) завяршылася няўдачай.
Па дадзеных амерыканскіх ВПС, выпрабаванні паскаральніка ракеты былі праведзены ў чацвер. Тэставую ракету павінны былі запусціць са стратэгічнага бамбавіка B-52, дзе менавіта, не ўдакладняецца. Чакалася, што яна разгоніцца да хуткасці, якая перавышае хуткасць гуку больш чым у пяць разоў.

«Паслядоўнасць стартавых аперацый была перапыненая да аддзялення ракеты праз невядомую праблему», — адзначыў прадстаўнік ВПС ЗША. Па яго словах, ракету вернуць да вытворцу, аналіз тэлеметрыі і бартавых дадзеных пачнецца неадкладна. Вайскоўцы ЗША разлічваюць аднавіць лётныя выпрабаванні як мага хутчэй.

Як адзначае партал, гэта ўжо трэція па ліку няўдалыя выпрабаванні гэтай ракеты. Спецыялісты яшчэ не высветлілі прычыны таго, што адбылося. У ВПС ЗША пакуль не адказалі на запыт ТАСС з просьбай даць каментар.

Службовыя асобы Пентагона неаднаразова прызнавалі, што ЗША адсталі ад Расіі і Кітая ў вытворчасці гіпергукавай зброі.

Звязда, 18 снежня 2021
 
Дата публикации:18.12.2021
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:204
 
Ключевые слова:
Гиперзвук Вооружение Испытания США
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме