https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Магутная магнітная бура накрые Зямлю


Магутная магнітная бура накрые сёння Зямлю. Пра гэта распавялі ў геліягеафізічнай службе расійскага Інстытута прыкладной геафізікі.
Прычынай з’явы стане выбліск класа Х на Сонцы — гэта самы магутны з класаў сонечных выбліскаў, астраномы лічаць яго найболей небяспечным для жыхароў Зямлі. Чакаецца парушэнне кароткіх хваляў радыёсувязі па ўсёй планеце, а ў прыпалярных шыротах — перашкоды ў рабоце навігацыі.

Метэазалежныя людзі могуць сёння адчуць недамаганне, болі ў галаве і суставах, галавакружэнне і скокі ціску. Таксама верагодныя перапады настрою, прыступы невытлумачальнай трывожнасці, узбуджэнне ці ж, наадварот, апатыя.

Да гэтага ўмераная магнітная бура назіралася ў канцы студзеня, тады падзея працягнулася не даўжэй за суткі. Навукоўцы між тым папярэдзілі, што сёлета магнітных бур стане больш — па дзве-тры кожны месяц.

Звязда, 12 лютага 2024
 
Дата публикации:12.02.2024
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:37
 
Ключевые слова:
Магнитная буря
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме