https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Усялякія войны цяпер пачынаюцца з вулічных пратэстаў, дэманстрацый


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 24-га ліпеня пры наведванні 5-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння.
У сваім выступленні перад воінскім калектывам Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што брыгада ў Мар`інай Горцы асобая.

"У нас ва Узброеных Сілах два такія падраздзяленні: ваша брыгада і механізаваная брыгада ва Уруччы. І ў тыя часы, калі я служыў у арміі афіцэрам, гэта былі асобыя падраздзяленні, - адзначыў Прэзідэнт. - І калі мне давялося больш як дзясятак гадоў таму вызначацца і выбіраць брыгады двайнога прызначэння, я спыніўся на гэтых двух падраздзяленнях".

"Калі мне давялося вызначацца, які Узброеныя Сілы нам трэба, асабліва пасля 2010 года, я зразумеў, што трэба мець у запасе падрыхтаваных байцоў, часці ва Узброеных Сілах. На ўсякі выпадак, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Непажадана, вядома, каб нам давялося звяртацца да Узброеных Сіл. Але ўсякае можа быць. Прыкладам таго з`яўляюцца ЗША".

Беларускі лідар нагадаў, што амерыканскаму Прэзідэнту давялося ў некаторых штатах вывесці армію на вуліцу.

"Тое, што адбываецца сёння ў ЗША, па-першае, у свеце ніхто не чакаў. Па-другое, гэта цяжкая катастрофа для ўсяго свету. Калі Прэзідэнт ЗША вытрымае гэты націск, гэта будзе добры знак і для нас. Таму што калі нахіліцца, а не дай бог, абваліцца гэта імперыя, свету будзе несалодка", - лічыць ён.

Гаворачы пра воінскія часці ў Мар`інай Горцы і сталічным Уруччы, Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што яны добра падрыхтаваны, у тым ліку каб не дапусціць эскалацыі ўнутры краіны.

"Дзяржсакратар правільна сказаў, што ўсялякія войны цяпер пачынаюцца з вулічных пратэстаў, дэманстрацый, потым майданы. На майдан, калі сваіх няма (у нас малавата "майданутых"), іх падцягнуць збоку. Гэта прафесійныя ваенныя, бандыты, якія спецыяльна рыхтуюцца, у асноўным у рамках ПВК (прыватныя ваенныя кампаніі.) па ўсім свеце, і зарабляюць вялікія грошы на правакацыях у тых ці іншых дзяржавах", - адзначыў Прэзідэнт.

Ён дадаў, што так было ў шэрагу краін, уключаючы Лівію, Ірак, Сірыю. "Стала толькі горш. Гэта кіруемы хаос", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

24 чэрвеня 2020, Мар`іна Горка
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:24.07.2020
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:289
 
Ключевые слова:
Национальная безопасность Беспорядки Выборы в Беларуси Цветные революции Провокации Спецназ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме