https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Антон Кушнір заняў трэцяе месца на этапе КС па фрыстайле ў Кітаі


Беларускі лыжны акрабат Антон Кушнір заваяваў бронзавую ўзнагароду на заключным этапе Кубка свету па фрыстайле, які завяршыўся ў Кітаі.
У фінальнай спробе за складаны скачок з каэфіцыентам 4,5 атлет атрымаў ад суддзяў 121,72 бала. Перамогу, як і днём раней, святкаваў кітаец Сун Жай Ксу - 123,90 бала. Другое месца заняў Ной Рот са Швейцарыі - 123,01 бала.

У спаборніцтвах сярод жанчын не было роўных Ксю Ментаа з Кітая - 101,16, якая напярэдадні не трапіла на п`едэстал гонару. Серабро ў Эшлі Колдуэл - 93,41 бала, а бронзавы медаль заваявала кітаянка Ксю Сіцун - 90,40.

Беларуска Сняжана Драбянкова размясцілася на дзявятым месцы падагульняючага пратакола.

Лідары зборнай Беларусі Ганна Гуськова, Ала Цупер удзелу ў спаборніцтвах не прымалі, а чэмпіёнка свету ў лыжнай акрабатыцы 2019 года Аляксандра Раманоўская цяпер знаходзіцца ў Краснаярску.

У падагульняючым заліку Кубка свету, па выніках чатырох этапаў, якія прайшлі са студзеня па сакавік у ЗША, Расіі, Беларусі і Кітаі, у мужчын перамог Ван Сінь Дзі з Кітая - 316 ачкоў. Антон Кушнір заняў трэцяе месца - 249 балаў. У жанчын выйграла залік у лыжнай акрабатыцы Ксю Ментаа (410 балаў). Лепшая з беларусак - Аляксандра Раманоўская, якая са 143 ачкамі размясцілася на дзявятай пазіцыі.

4 сакавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.03.2019
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:263
 
Ключевые слова:
Фристайл Спорт в Беларуси Кубок мира
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме