https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Дзесяткі відаў жывёл вымерлі з-за глабальнага пацяплення


Служба аховы рыбных рэсурсаў і дзікіх жывёл ЗША абвясціла аб знікненні 23 відаў птушак і рыб з-за антрапагеннай змены клімату і разбурэння натуральнага асяроддзя пражывання, піша Deutsche Welle.
Агенцтва заявіла, што вычарпала ўсе магчымасці для выратавання гэтых відаў, і надзеі на іх выжыванне больш няма. Самым вядомым з нядаўна вымерлых відаў быў белаклювы каралеўскі дзяцел: птушка жыла ў паўднёва-ўсходніх штатах, але з 1944 года яе не заўважалі.

«Мала дасягнута і многае страчана», — пракаментаваў унясенне жывёл у спіс зніклых відаў біёлаг і арнітолаг Карнелскага ўніверсітэта Джон Фіцпатрык (John Fitzpatrick). Спіс з канкрэтнымі назвамі яшчэ не апублікаваны, але The New York Times паведамляе, што ён уключае 11 відаў птушак, восем відаў прэснаводных мідый, два віды рыб, адзін від кажана і адзін від расліны.

Калі гэтыя 23 віды былі яшчэ ўнесены ў спіс жывёл пад пагрозай знікнення, лічылася, што ў іх ёсць шанец на выжыванне, аднак забруджванне навакольнага асяроддзя, глабальнае пацяпленне, высечка лясоў і браканьерства звялі верагоднасць іх размнажэння да нуля. «Кожны з гэтых 23 відаў уяўляе сабой незваротную страту прыроднай спадчыны нашай краіны і біяразнастайнасці. І гэта выцверажальны напамін аб тым, што выміранне з’яўляецца следствам антрапагеннай змены навакольнага асяроддзя», — заявіла вучоны Брыджыт Фэйі (Bridget Fahey), адказная за класіфікацыю відаў у Службе аховы рыбных рэсурсаў і дзікіх жывел ЗША.

Спіс відаў, зарэгістраваных як вымерлыя ва ўсім свеце, цяпер ўключае каля 900 пунктаў. Навукоўцы папярэдзілі, што планета сутыкнецца з выміраннем катастрафічнага маштабу, калі чалавецтва не распачне меры па абмежаванні росту тэмператур у межах 1,5 градуса па Цэльсію.

Дабрачынныя арганізацыі ўсяго свету плануюць вылучыць рэкордную суму ў пяць мільярдаў долараў на абарону біяразнастайнасці на планеце. Праграма «30 да 30» (30by30) накіравана на тое, каб прадухіліць знікненне 30 адсоткаў жывёл і раслін да 2030 года.

Звязда, 30 верасня 2021
 
Дата публикации:30.09.2021
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:149
 
Ключевые слова:
Глобальное потепление Фауна Охрана природы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме