https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Чаму вясной цяжэй засыпаць, расказала псіхолаг


У вясновы перыяд складаней заснуць, да таго ж сон набывае неспакойны характар, заявіла псіхолаг Наталі Даутовіч.
Па словах эксперта, на якасць сну ўплывае мноства навакольных фактараў. Яна ўдакладніла, што вясной, калі працягласць светлавога дня павялічваецца, а тэмпература паветра на вуліцы і ў памяшканнях становіцца вышэй, часта ўзнікаюць праблемы са сном.

Яна патлумачыла, што арганізму можа спатрэбіцца час, каб адаптавацца да новых умоў.

«Наша цела любіць рэжым. Цыкл сну і няспання вельмі адчувальны да пастаянства, таму любыя змены могуць быць разбуральнымі», — папярэдзіла Наталі Даутовіч.

Акрамя таго, псіхолаг адзначыла, што пагаршэнне сну вясной можа ўзнікнуць з-за алергічнай рэакцыі, выкліканай цвіценнем дрэў. Таксама, паводле яе слоў, прычына можа быць у змене рэжыму.

Звязда, 25 сакавіка 202
 
Дата публикации:25.03.2025
Тематика:Культура, Разное
Просмотров:44
 
Ключевые слова:
Режим сна Световой день
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме