https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь на "Інтэрбачанні" прадставіць Насця Краўчанка


Міжнародны музычны конкурс "Інтэрбачанне" пройдзе ў Маскве, свой удзел у ім пацвердзілі ўжо 20 краін.
Тэлеканал "Беларусь 1" пакажа фінал конкурсу ў прамым эфіры 20 верасня.

Як адзначылі ў Белтэлерадыёкампаніі, у адборы на конкурс маглі прымаць удзел музыканты не маладзейшыя за 16 гадоў. Другой важнай умовай быў сталы ўдзел у тэлеканцэртах, ратацыя на радыё, узнагароды нацыянальных музычных прэмій.

Фінал праслухоўвання адбыўся ў вочным фармаце 18 красавіка, на яго прайшлі 10 выканаўцаў. Вакальныя даныя артыстаў ацэньвалі прафесіяналы іх музычнай супольнасці, прадзюсарскіх цэнтраў.

"Фокус-група большасцю галасоў (8 з 13) выбрала Анастасію Краўчанку", - сказалі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Краўчанка з`яўляецца лаўрэатам Міжнародных вакальных конкурсаў на Мальце, у Італіі, Літве, Латвіі, Балгарыі, Украіне і Расіі.

Акрамя гэтага, яна суперфіналістка тэлевізійнага праекта Xfactor Беларусь, фіналістка праекта "Залятай у трэнды", лаўрэат "Новай песні года" ў Маскве, а таксама пераможца "Песні года Беларусі" 2022, 2023, 2024 гадоў.

"Інтэрбачанне-2025" пройдзе ў верасні бягучага года на "Live Арэне" у Падмаскоўі. Указ аб правядзенні конкурсу прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў 3 лютага 2025 года.

Расію на конкурсе будзе прадстаўляць Заслужаны артыст Расіі Яраслаў Дронаў, вядомы пад псеўданімам Shaman.

Мінск, 19 траўня 2025
Sputnik
 
Дата публикации:19.05.2025
Тематика:Культура, Разное
Просмотров:112
 
Ключевые слова:
Вокал Конкурс Интервидение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме