https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дэкрэт нумар 8 "Аб развіцці лічбавай эканомікі" стварае камфортныя ўмовы для работы інвестараў у беларускім стартап-асяроддзі


Такое меркаванне выказаў кіраўнік прадстаўніцтва Microsoft у Беларусі Антон Мякішаў.
"Падпісаны дэкрэт "Аб развіцці лічбавай эканомікі" - гэта сапраўдны прарыў для Беларусі, слова "рэвалюцыйны" яму сапраўды падыходзіць. Дэкрэт дае магчымасць рэзідэнтам ПВТ ажыццяўляць больш шырокі пералік відаў дзейнасці, прадастаўляе магчымасць заключэння здзелак у электронным фармаце, а таксама пашырае спосабы манетызацыі дадаткаў. Гэтыя меры дадуць магчымасць перанесці ў Беларусь тыя часткі бізнесу, якія ў выніку папярэдніх заканадаўчых абмежаванняў былі ў іншых юрысдыкцыях, і ствараць дадатковыя рабочыя месцы", - адзначыў Антон Мякішаў.

Увядзенне асобных элементаў англійскага права стварае камфортныя ўмовы для работы замежных інвестараў і венчурных фондаў у беларускім стартап-асяроддзі. Гэта будзе садзейнічаць працягненню дадатковых замежных інвестыцый у краіну, лічыць ён.

Кіраўнік прадстаўніцтва Microsoft у Беларусі звярнуў увагу, што асобная частка дэкрэта прысвечана падтрымцы ІТ-адукацыі.

Рэзідэнты ПВТ атрымліваюць магчымасць аказваць навучальным установам дапамогу на любыя мэты, уключаючы прамыя гранты для студэнтаў і выкладчыкаў.

Дэкрэт таксама ўстанаўлівае спрошчаныя ўмовы для прыцягнення высокакваліфікаваных замежных спецыялістаў - адмена дазволаў для прыёму на работу, спрашчэнне часовай рэгістрацыі, адмена віз для замежных работнікаў і заснавальнікаў кампаній - рэзідэнтаў ПВТ.

Дэкрэт легалізуе дзейнасць па стварэнні, майнінгу, захоўванні і набыцці такенаў, пры гэтым яна вызвалена ад падаткаў да 2023 года.

Смарт-кантракты прызнаны юрыдычна значным інструментам для правядзення здзелак, што, на думку Антона Мякішава, дае магчымасць вырашыць адну з фундаментальных бізнес-праблем - выкананне бакамі ўзаемных абавязацельстваў, зафіксаваных у дагаворы.

27 снежня 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:27.12.2017
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:603
 
Ключевые слова:
Предпринимательство Декрет №8 Цифровые технологии Криптовалюта Инвестиции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме