https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Польшча хоча пабудаваць плот на мяжы з Беларуссю для абароны ад дзікоў


Міністр сельскай гаспадаркі Польшчы Кшыштаф Юргель заявіў пра намер яго краіны пабудаваць плот на мяжы з Беларуссю і Украінай для абароны ад дзікоў.
Як паведамляе Польскае радыё, на працягу двух-трох тыдняў стануць вядомыя вынікі аналізу прававых і экалагічных умоў збудавання плота даўжынёй 729 км. Польскі міністр паведаміў, што кошт будаўніцтва агароджы складзе 130 млн злотых (30 млн еўра).

На думку экспертаў, прычынай з`яўлення афрыканскай чумы свіней у Польшчы былі заражаныя гэтым вірусам дзікі, якія зайшлі на польскую тэрыторыю з Беларусі.

Паводле слоў Юргеля, плот неабходна пабудаваць, нягледзячы на тое што ўвосень колькасць новых ачагоў афрыканскай чумы свіней павінна значна скараціцца. Самыя небяспечныя месяцы для развіцця гэтага захворвання — чэрвень, ліпень і жнівень.

З моманту з`яўлення АЧС у Польшчы 14 лютага 2014 года да гэтага часу выяўленыя 93 ачагі гэтага захворвання ў трох ваяводствах: Падляшскім, Люблінскім і Мазавецкім. Таксама выяўлены 461 выпадак заражэння АЧС дзікоў.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 2 верасня 2017
 
Дата публикации:02.09.2017
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:626
 
Ключевые слова:
Польша Падляшша АЧС Охрана природы Дикий кабан
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме