https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пры ўвозе з Літвы мытнікі затрымалі буйную партыю запчастак, адзення, бытавой тэхнікі


Супрацоўнікамі Ашмянскай мытні спынены ўвоз з Літвы на тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза буйной партыі аўтамабільных запчастак, адзення, бытавой тэхнікі і касметыкі.
Прэс-служба ДМК па матэрыялах прэс-групы Ашмянскай мытні паведамляе, што службовым асобам мытнага паста "Катлоўка" вадзіцель грузавога аўтамабіля падаў дакументы з несапраўднымі звесткамі аб тавары, які перавозіўся. Устаноўлена, што яго фактычны кошт у сем разоў перавышаў заяўлены.

Тавар, які перамяшчаўся з парушэннем заканадаўства, канфіскаваны. Яго кошт, паводле папярэдняй ацэнкі, склаў больш за 580 тыс. беларускіх рублёў.

Па дадзеным факце супрацоўнікамі Ашмянскай мытні пачаты адміністрацыйны працэс.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 19 лістапада 2016
 
Дата публикации:19.11.2016
Тематика:Бизнес, Разное
Просмотров:493
 
Ключевые слова:
Ашмяны Контрабанда Литва
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме