https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Серыя тэрактаў у Сірыі: 40 загінулых


У Сірыі 5 верасня адбылася серыя крывавых тэрактаў.
Як паведамляюць інфармагенцтвы, ахвярамі ўзрываў, што прагрымелі ў розных раёнах краіны, сталі прыкладна 40 чалавек, яшчэ 43 атрымалі раненні.

Гэтай раніцай два ўзрывы прагрымелі на паўночным захадзе Сірыі, на пад`ездзе да партовага горада Тартус. Там адзін з тэрарыстаў падарваў замініраваную машыну на шашы Тартус-Дамаск, а другі ўчыніў самападрыў, калі на месца прыбылі ратавальнікі і мясцовыя жыхары.

Яшчэ адзін магутны ўзрыў прагрымеў ля блокпаста на ўездзе ў квартал Эз-Захра на захадзе Хомса. Наступны тэракт адбыўся ў горадзе Эль-Хасака, дзе смяротнік з групоўкі ІД падарваў сябе на матацыкле на ажыўленай плошчы. Колькасць загінулых і параненых можа павялічвацца.

5 верасня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:05.09.2016
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:449
 
Ключевые слова:
Сирия Терроризм Теракт Исламское государство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме