https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дзевяць беларусаў эвакуіраваныя з Емена караблём ВМФ Расіі ў ліку 308 грамадзян 19 дзяржаў


Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік Мінабароны РФ генерал-маёр Ігар Канашанкаў.
"Карабель ВМФ Расіі "Прыазоўе" з 308 грамадзянамі з 19 дзяржаў, эвакуіраваных учора з зоны ваенных дзеянняў у раёне Адэна (Емен), прыбыў у порт Джыбуці", — прыводзіць словы расійскае інфармагенцтва ТАСС.

Канашанкаў паведаміў, што "Прыазоўе" забраў з узбярэжжа Емена 45 расіян, 14 украінцаў, дзевяць беларусаў, восем узбекаў, пяць азербайджанцаў, трох туркмен. У ліку эвакуіраваных таксама грамадзяне ЗША, Вялікабрытаніі, Балгарыі, Эстоніі, Бахрэйна, Джыбуці, Емена, Самалі, Палесціны, Іярданіі, Кубы, Егіпта, Саудаўскай Аравіі.

Расійскі ваенны карабель выконвае ў Адэнскім заліве планавыя задачы ў межах антыпірацкай дзейнасці, заявіў Канашанкаў. 

Раней, нагадаем, з Емена ўжо былі эвакуіраваныя 33 беларусы. 

Сітуацыя ў Емене абвастрылася пасля захопу ўлады ў гэтай краіне шыітамі-хаўсітамі і ўцёкання прэзідэнта. Саудаўская Аравія 26 сакавіка пачала наносіць па тэрыторыі Емена авіяўдары. Дзеянні Эр-Рыяда падтрымаў збеглы прэзідэнт Емена і значная частка арабскіх краін. 

У сваю чаргу лідар шыіцкага руху "Хезбалах" Хасан Насрала назваў дзеянні арабскіх краін агрэсіяй. 

Саудаўская Аравія  сцвярджае, што хаўсітаў актыўна падтрымлівае Іран, і таму захоп улады ў Емене можна лічыць знешняй агрэсіяй. Тэгеран рэзка асудзіў авіяналёты, адмаўляючы сваё ўмяшанне. 

Паводле звестак СААЗ, падчас баявых дзеянняў у Емене, па стане на 6 красавіка, загінулі 643 чалавекі, 2.226 атрымалі раненні. Больш як 254 тыс. еменцаў пакінулі краіну.

БелаПАН
Мінск, 12 красавіка 2015
 
Дата публикации:12.04.2015
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:942
 
Ключевые слова:
Йемен Арабский мир Эвакуация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме