https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У НВА «Мікраген» Міністэрства аховы здароўя РФ расійскія вучоныя распрацавалі і запатэнтавалі тэхналогію атрымання ўнікальнай грыпознай спліт-вакцыны


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.
Як растлумачылі ў «Мікрагене», асаблівасцю распрацаванай тэхналогіі з’яўляецца наяўнасць у новай вакцыне ўнутраных антыгенаў віруса грыпу, што дае магчымасць адмовіцца ад выкарыстання ад’ювантаў (дапаможных рэчываў, якія павышаюць імунагеннасць антыцел) і атрымаць перакрыжаваную абарону нават ад штамаў віруса грыпу, якіх няма ў саставе вакцыны.

«Вынаходства, на якое быў атрыманы патэнт, дасць магчымасць нам выпускаць максімальна эфектыўную вакцыну супраць грыпу. Гэта вакцына трэцяга пакалення. Наяўнасць такой вакцыны ў прадуктовым партфелі НВА «Мікраген» у тым ліку знізіць залежнасць ад пастаўшчыкоў ад’ювантаў і дасць магчымасць прымяняць новую тэхналогію атрымання вакцыны для стварэння пандэмічных варыянтаў грыпозных вакцын ў будучым», — сказаў генеральны дырэктар НВА «Мікраген» Пётр Каныгін.

Як адзначылі ў прэс-службе, распрацоўка гэтай вакцыны перспектыўная і з рыначнага пункту гледжання. «Напрыклад, самая папулярная аналагічная вакцына заходняй вытворчасці займае сёння да 40 працэнтаў сусветнага рынку грыпозных вакцын з аб’ёмам продажаў $1,4 млрд у год», — адзначылі на прадпрыемстве.

Пасля правядзення ўсіх неабходных медыцынскіх выпрабаванняў новай спліт-вакцыны ў НВА «Мікраген» плануюць вывесці на рынак сучасную высокаачышчаную і імуналагічна актыўную вакцыну супраць грыпу, абароненую патэнтам і выпускаемую без выкарыстання ад’ювантаў, ужо ў 2016 годзе.

Звязда, 3 верасня 2014
 
Дата публикации:03.09.2014
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:739
 
Ключевые слова:
Исследования Грипп Вакцина Инновации
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме