https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Індыі жанчыне на дзевятым месяцы цяжарнасці, каб дабрацца да бальніцы, прыйшлося рызыкнуць жыццём


Яна пераплыла раку, выкарыстоўваючы для гэтага замест плавальных сродкі высушаны гарбуз.
У Індыі жанчына адправілася ў бальніцу нараджаць ўплаў на высушаным гарбузу

Усё гэта адбывалася ў сезон мусонаў, калі ўзровень вады ў рацэ падняўся на 3-4 метра, і нават дасведчаныя плыўцы не рашаліся ўваходзіць у ваду. Пайсці на рызыку жанчыну вымусілі абставіны: маленькая вёсачка, у якой яна жыве, размешчаная на востраве, на рацэ Крышна, таму адзіны спосаб звязацца з астатнім светам — гэта рушыць у плаванне.

Так і паступіла 22-гадовая Елава. Каб не патануць, яна выкарыстала посуд, зроблены з высушанага бутэлечнага гарбуза — гарлянкі. З яго дапамогай жанчыне ўдалося праплысці амаль кіламетр да бліжэйшага населенага пункта ў штаце Карнатака, дзе была бальніца. Пад час сплаву падарожніцу суправаджалі яе бацька, брат і кузены.

Лекары ў шпіталі ўразіліся адвагай жанчыны. Нягледзячы на тое, што ёй давялося нараджаць у прыватнай клініцы, яны заявілі, што не стануць браць з яе плату. Акрамя таго, жанчына і так наўрад ці змагла б заплаціць за дапамогу — яе сям’я занадта бедная.

Дарэчы, індыянка угадала: нараджаць прыйшлося з дапамогай лекараў. З-за таго, што дзіця было ​​даволі вялікім, ім давялося рабіць жанчыне кесарава сячэнне. У ходзе аперацыі на свет з’явіўся хлопчык вагай 4 кг. «Я вельмі рада, што ён нарадзіўся ў бальніцы», — сказала журналістам шчаслівая маці.

Звязда, 2 верасня 2014
 
Дата публикации:02.09.2014
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:816
 
Ключевые слова:
Индия Происшествия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме