https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Спёка ў Беларусі гэтым летам стала самай працяглай за апошнія 25 гадоў


Пра гэта паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў.
"Настолькі працяглага гарачага перыяду, які адзначаецца цяпер, на тэрыторыі Беларусі не было з 1989 года", - сказаў Дзмітрый Рабаў.

Паводле слоў прадстаўніка гідраметэацэнтра, штогод на тэрыторыі Беларусі фіксуецца ў сярэднім 9-10 небяспечных кліматычных з`яў, прычым 80 працэнтаў з іх прыпадаюць на летні час. Аднак, паводле даных Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі і незалежных экспертаў, колькасць небяспечных з`яў ва ўсім свеце істотна павялічылася за апошнія гады і прадаўжае расці.

Тэндэнцыя да росту колькасці небяспечных з`яў, якая праглядаецца ў тым ліку на тэрыторыі Беларусі, звязана са змяненнем клімату, прычынай якому, на думку многіх вучоных, з`яўляецца глабальнае пацяпленне. "Раней на тэрыторыі рэспублікі спецыялісты вылучалі тры агракліматычныя зоны. Цяпер жа лічыцца, што паўночная зона разбурылася, а ў раёне Палесся пачала ўтварацца новая зона, якая характарызуецца больш кароткай працягласцю зім і больш доўгім перыядам вегетацыі", - дадаў Дзмітрый Рабаў.

"Можна сказаць, што на тэрыторыю рэспублікі ідзе клімат з поўдня і поўначы Украіны", - растлумачыў сіноптык. Ён дадаў, што зімы ў Беларусі сталі мякчэйшымі і менш снежнымі, скарачаецца вясенні сезон, а лета, наадварот, надыходзіць усё раней.

20 жніўня 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:20.08.2014
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:735
 
Ключевые слова:
Жара в Беларуси Климат Погода Природный катаклизм
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме