https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Курсы валют на 11 кастрычніка


Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 11 кастрычніка 2012 года.
На 11 кастрычніка Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў афіцыйныя курсы замежных валют:

Долар ЗША — 8.570 беларускіх рублёў
Еўра — 11.030
Расійскі рубель — 274,50
Украінская грыўна — 1.053,47

Кошык валют — 2.960,51

У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара знізіўся на 60 рублёў (0,70%), еўра — на 140 (1,25%), расійскага рубля — на 3 (1,08%), грыўны — на 9,17 рубля (0,86%). Курс кошыка валют знізіўся на 30,21 рубля (1,01%) у параўнанні з папярэднім днём і вырас на 94,68 рубля (3,30%) у параўнанні з паказчыкам на канец 2011 года (2.865,83 рубля).

Каэфіцыент Нацбанка "еўра/долар" — 1,287, "долар/расійскі рубель" — 31,2204, "долар/грыўна" — 8,135.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў раніцай 11 кастрычніка долар купляюць па 8.425—8.630 і прадаюць па 8.640—8.740 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс куплі знізіўся на 8 рублёў, продажу — на 11.

Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 8.550—8.600 пры куплі, 8.650—8.700 пры продажы.

БелаПАН
Мінск, 11 кастрычніка 2012
 
Дата публикации:11.10.2012
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:1507
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме