https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Беларусь прыбывае ацэначная місія БДІПЧ АБСЕ па назіранні за выбарам


Пра гэта паведаміла старшыня беларускага Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.
Ацэначная місія Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ па назіранні за выбарамі прыбывае ў Беларусь 16 ліпеня.

"Сёння ў абед місія прыбывае ў Мінск, вечарам у мяне запланаваная з імі сустрэча", — сказала Лідзія Ярмошына.

Паводле слоў Ярмошынай, у склад ацэначнай місіі ўваходзяць эксперты. "Яны ацэняць, які, на іх думку, неабходны колькасны склад місіі назіральнікаў за выбарамі ў Беларусі. Затым рашэнне аб колькасці місіі будзе прымацца кіраўніцтвам АБСЕ", — паведаміла яна.

У Беларусі ацэначная місія будзе знаходзіцца з 16 па 18 ліпеня.

Трэба адзначыць, што кіраўнікі ЦВК Беларусі крытычна ацэньваюць работу назіральнікаў АБСЕ.

Так, на пасяджэнні Цэнтрвыбаркама 19 чэрвеня Ярмошына папракнула АБСЕ ў тым, што выніковыя справаздачы па назіранні за выбарамі  "пішуцца не самімі назіральнікамі, а чыноўнікамі, якія ажыццяўляюць гэтыя функцыі ў кабінетах".

А сакратар ЦВК Мікалай Лазавік на прэс-канферэнцыі 11 ліпеня заявіў: "Можаце мяне запісаць у апазіцыянеры, але я ўнутрана не згодны з запрашэннем місіі назіральнікаў ад АБСЕ".

Паводле слоў Лазавіка, ён "зняверыўся ў аб`ектыўнасці заключэнняў місіі АБСЕ". "Прэзідэнцкія выбары 2010 года былі высока ацэненыя практычна ўсімі назіральнікамі. У папярэдняй справаздачы БДІПЧ АБСЕ нават было напісана, што працэс галасавання праходзіць добра. Але затым усе станоўчыя моманты былі выкінутыя, а пакінуты толькі негатыў. Еўрачыноўнікі сфальсіфікавалі вынікі назірання, замяніўшы іх палітызаванымі ацэнкамі. Яны ацэньвалі не вынікі выбараў, а далі палітычную ацэнку мерапрыемству "Плошча", — сказаў сакратар ЦВК.

У той жа час ён падкрэсліў, што будзе выконваць сваю работу па забеспячэнні зручнай працы назіральнікаў, у тым ліку ад АБСЕ. "Недахопу ў місіях не будзе", — запэўніў сакратар ЦВК.

Каментуючы гэтыя папрокі, прадстаўнік БДІПЧ АБСЕ Томас Раймер 22 чэрвеня адзначыў: "Для ацэнкі выбарчых працэсаў у Беларусі і іншых краінах АБСЕ выкарыстоўвае аднолькавую метадалогію. БДІПЧ АБСЕ мае мандат на назіранне за выбарчымі працэсамі і іх ацэнку ў краінах АБСЕ ў адпаведнасці з абавязацельствамі АБСЕ і іншымі міжнароднымі стандартамі дэмакратычных выбараў".

"АБСЕ засноўвае свае ацэнкі толькі на непасрэдных назіраннях сваіх назіральнікаў, — сказаў Раймер. — У адпаведнасці з абавязацельствам па забеспячэнні празрыстасці работы АБСЕ прадстаўляе свае ацэнкі і высновы ў публічных справаздачах: выніковых справаздачах, заявах аб папярэдніх адкрыццях і высновах, а таксама прамежкавых справаздачах. Усе яны даступныя на сайце АБСЕ".

Парламенцкія выбары ў Беларусі пройдуць 23 верасня.

6 ліпеня МЗС Беларусі накіравала запрашэнні для ўдзелу ў назіранні за парламенцкімі выбарамі ў адрас БДІПЧ АБСЕ, Выканкама СНД, Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, Міжпарламенцкай асамблеі СНД, Міжпарламенцкай асамблеі ЕўрАзЭС, Парламенцкай асамблеі АДКБ і Парламенцкай асамблеі АБСЕ.

Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Мінск, 16 ліпеня 2012
 
Дата публикации:16.07.2012
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:1807
 
Ключевые слова:
Выборы в Беларуси Беларусь-Евросоюз Наблюдатели ОБСЕ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме