https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Генеральныя пракуроры краін СНД абмяркуюць у Санкт-Пецярбургу вынікі сваёй працы ў 2011 годзе


15 мая ў Санкт-Пецярбургу адбудзецца пазачарговае пасяджэнне Каардынацыйнага савета генеральных пракурораў дзяржаў — удзельніц СНД.
Як паведаміла прэс-служба выканкама Садружнасці, на пасяджэнні плануецца абмеркаваць справаздачу сакратарыята Кардынацыйнага савета генеральных пракурораў па выніках працы ў 2011 годзе і пра яго фінансава-гаспадарчую дзейнасць за мінулы год.

Будуць таксама разгледжаныя пытанні аб кіраўніку Навукова-метадычнага цэнтра КСГП, аб дзейнасци рэдакцыі часопіса "Прокурорская и следственная практика" і аб зацвярджэнні палажэнняў пра ганаровы знак і медалі Каардынацыйнага савета генеральных пракурораў.

У Выканкаме СНД адзначаюць, што за час свайго існавання Каардынацыйны савет генеральных пракурораў стаў адным з вядучых звёнаў супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц Садружнасці ў сферы забеспячэння бяспекі.

Важкі ўнёсак савета ў аб`яднанне намаганняў у сумесным супрацьдзеянні арганізаванай злачыннасці, міжнароднаму тэрарызму, карупцыі, гандлю людзьмі, іншым выклікам і пагрозам сучаснасці. У поле ўвагі КСГП знаходзяцца пытанні абароны правоў і свабод грамадзян, удасканалення нарматыўна-прававой базы, збліжэння нацыянальнага заканадаўства.

Саветам назапашаны вялікі вопыт практычнага ўзаемадзеяння, створана сістэма ўзгодненага вызначэння агульных мэт і задач, сумесных дзеянняў па іх рэалізацыі.

Цяпер рэалізуюцца разлічаныя на 2011—2013 гады праграмы барацьбы са злачыннасцю, тэрарызмам і іншымі гвалтоўнымі праявамі экстрэмізму, незаконным абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў, гандлем людзьмі.

У стадыі ўзгаднення знаходзяцца праекты пагадненняў аб стварэнні сумесных следча-аператыўных груп дзяржаў — удзельніц СНД, аб супрацоўніцтве ў супрацьдзеянні карупцыі, аб утварэнні адпаведнага Міждзяржаўнага савета, а таксама Савета кіраўнікоў падраздзяленняў фінансавай разведкі і шэраг іншых.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 10 мая 2012
 
Дата публикации:10.05.2012
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:1895
 
Ключевые слова:
Прокуроры СНГ Борьба с преступностью
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме