Удзельнікі акцыі расцягнулі транспаранты "Нас не спыталі!" і "Фукусіма № 2 — гэта трэба вам, Літва?".
Беларуская антыядзерная кампанія вітае прынятае 16 ліпеня рашэнне сейма Літвы аб правядзенні рэферэндуму па пытанні будаўніцтва Вісагінскай атамнай электрастанцыі і просіць улады Беларусі і Літвы не будаваць АЭС супраць волі народаў дзвюх дзяржаў. У адпаведнасці з рашэннем сейма рэферэндум будзе насіць рэкамендацыйны характар. У сувязі з гэтым Беларуская антыядзерная кампанія заклікала палітыкаў Літвы не рэалізоўваць небяспечны атамны праект супраць волі сваіх грамадзян.
БелаПАН, 17 ліпеня 2012