https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Вышаградзкая група бярэ шэфства над Усходнім партнэрствам


На сёньняшняй сустрэчы міністраў замежных справаў краінаў Вышаградзкай групы і Ўсходняга партнэрства ў Празе была агучаная новая ініцыятыва пад назвай «Усходняе партнэрства Вышаградзкай групы».
Мэтай гэтай ініцыятывы зьяўляецца падтрымка палітычных і эканамічных рэформаў у шасьці постсавецкіх краінах, якія належаць да праграмы Эўразьвязу вядомай як Усходняе партнэрства.

У рамках гэтай ініцыятывы Міжнародны вышаградзкі фонд, які выдзяляе гранты на падтрымку эканамічнай трансфармацыі ў краінах Вышаградзкай чацьвёркі (Польшча, Чэхія, Славаччына, Вугоршчына), стане выдзяляць грошы і на праекты, гранты і стыпэндыі з мэтай прыскорыць палітычнае і эканамічнае збліжэньне краінаў Усходняга партнэрства (Азэрбайджан, Армэнія, Беларусь, Грузія, Малдова, Украіна ) з Эўразьвязам.

Пакуль яшчэ не вядома, колькі грошай зь Міжнароднага вышаградзкага фонду будзе прызначана на падтрымку ініцыятывы «Ўсходняе партнэрства Вышаградзкай групы».

Не вядома таксама, ці гэтымі грашмі змогуць пакарыстацца беларусы. Міністар замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў ня ўзяў удзелу ў сустрэчы ў Празе.

Акрамя прадстаўнікоў Вышаградзкай групы і пяці краінаў Усходняга партнэрства, у сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі балцкіх краінаў і Даніі, а таксама высокая прадстаўніца Эўразьвязу ў пытаньнях замежнай палітыкі Кэтрын Эштан і камісар Эўразьвязу ў пытаньнях пашырэньня Штэфан Фюле.

Удзельнікі сустрэчы прынялі заяву, у якой выказалі заклапочанасьць сытуацыяй у Беларусі ды пагаршэньнем адносінаў паміж Брусэлем і Менскам.

Радыё Свабода
5 сакавіка 2012
 
Дата публикации:05.03.2012
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:2070
 
Ключевые слова:
Беларусь-Евросоюз Вышеградская группа Восточное партнёрство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме