https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Прадстаўнік беларускага парламента бярэ ўдзел у назіранні за выбарамі прэзідэнта ў Кыргызстане


Старшыня камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па заканадаўстве і судова-прававых пытаннях Мікалай Самасейка бярэ ўдзел у назіранні за выбарамі прэзідэнта Кыргызскай Рэспублікі, што праходзяць 30 кастрычніка.

Як паведамляе прэс-служба ніжняй палаты, запланаваны сустрэчы Самасейкі з кіраўніцтвам Цэнтральнай выбарчай камісіі Кыргызстана, рэгіянальных і мясцовых выбарчых камісій. У групе місіі назіральнікаў СНД беларускі парламентарый наведае перадвыбарныя штабы кандыдатаў у прэзідэнты, азнаёміцца са станам заканадаўчай базы Кыргызстана аб выбарах і арганізацыяй выбарчага працэсу.

Самасейка возьме ўдзел у падрыхтоўцы выніковай заявы місіі назіральнікаў СНД і ў прэс-канферэнцыі, сустрэнецца з калегамі-парламентарыямі з іншых краін, зазначае прэс-служба.

На пасаду прэзідэнта Кыргызстана прэтэндуюць 16 кандыдатаў. Назіральнікі чакаюць, што асноўная барацьба разгорнецца паміж трыма лідарамі гонкі: дзейным прэм`ер-міністрам, выхадцам з паўночных рэгіёнаў Алмазбекам Атамбаевым, які часова склаў з сябе паўнамоцтвы для ўдзелу ў прэзідэнцкай кампаніі, а таксама дзвюма жыхарамі поўдня — былым дзяржсакратаром Адаханам Мадумаравым і экс-кіраўніком МНС Камчыбекам Ташыевым.

Цяперашнія выбары — апошняя спроба прыхільнікаў экс-прэзідэнта Курманбека Бакіева вярнуцца ва ўладу, заявіла сёння журналістам дзейны прэзідэнт Кыргызстана Роза Атунбаева пасля таго, як прагаласавала на сваім выбарчым участку. "Гэта апошняя спроба бакіеўцаў вярнуцца ва ўладу. Яны выказалі сваю канцэпцыю прыезду Бакіева ў краіну і вяртання яму ўсяго нарабаванага", — цытуе Атунбаеву РІА Новости.

У красавіку 2010 года Бакіеў, які прыйшоў ва ўладу ў выніку "цюльпанавай рэвалюцыі" 2005 года і звяржэння першага прэзідэнта Кыргызстана Аскара Акаева, пад націскам мітынгоўцаў вымушаны быў пайсці ў адстаўку і пакінуць краіну. Дэкрэтам часовага ўрада Бакіеў быў абвінавачаны ў спробе ўзурпацыі ўлады і іншых цяжкіх злачынствах.

19 красавіка 2010 года Бакіеў прыбыў у Беларусь з неафіцыйнай жонкай і двума дзецьмі паводле запрашэння Аляксандра Лукашэнкі. Бакіеў правёў у Мінску некалькі прэс-канферэнцый, падчас якіх заявіў пра сваю невінаватасць, выказаў удзячнасць Лукашэнку за дапамогу і падкрэсліў, што пакуль не мае намеру вяртацца ў Кыргызстан. Мяркуецца, што ён дагэтуль знаходзіцца ў Беларусі.

Новыя ўлады Кыргызстана некалькі разоў звярталіся ў Генеральную пракуратуру Беларусі з просьбай выдаць Бакіева і кожны раз атрымлівалі адмову. Мінск заяўляе, што не знаходзіць прававых падстаў для задавальнення просьбы аб выдачы.

БелаПАН
Мінск, 30 кастрычніка 2011

 
Дата публикации:30.10.2011
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:2141
 
Ключевые слова:
Выборы в Кыргызстане Бакиев Киргизия Аскар Акаев
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме