https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Беларусі пройдуць сумесныя з Расіяй вучэнні "Захад-2013"


Расійска-беларускія вучэнні "Захад-2013" пройдуць на тэрыторыі Беларусі, паведаміў 26 кастрычніка журналістам у Маскве міністр абароны РФ Анатоль Сердзюкоў пасля заканчэння пасяджэння сумеснай калегіі мінабароны Беларусі і Расіі.
"Мы абмеркавалі шырокае кола пытанняў двухбаковага ваеннага і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва і акрэслілі першачарговыя задачы на будучыню", — цытуе Сердзюкова РІА Новости.

Паводле яго слоў, сярод перспектыўных кірункаў будучага супрацоўніцтва разглядалася стварэнне і ўдасканальванне аб`яднаных ваенных сістэм, найперш кіравання, разведкі, супрацьпаветранай абароны, сувязі і радыёэлектроннай барацьбы.

Сердзюкоў падкрэсліў, што ў 2010 годзе было праведзена больш за 50 мерапрыемстваў сумеснай аператыўнай і баявой падрыхтоўкі ўзброеных сіл Расіі і Беларусі. Ён адзначыў, што падчас калегіі былі падведзены вынікі сумесных аператыўных вучэнняў "Шчыт Саюза — 2011", якія пацвердзілі гатоўнасць узброеных сіл абедзвюх краін да адбіцца магчымай агрэсіі. У гэтых вучэннях было задзейнічана больш як 12 тысяч ваеннаслужачых, звыш 100 танкаў, 150 гарматаў і мінамётаў, 50 самалётаў і верталётаў.

"Беларусь застаецца надзейным ваенным саюзнікам Расіі, і мы высока ацэньваем узровень адносінаў нашых ваенных ведамстваў, а таксама ўнёсак Беларусі ў развіццё абароннага складніка саюзнай дзяржавы і АДКБ", — заявіў міністр абароны РФ.

У сваю чаргу міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Юрый Жадобін адзначыў, што падчас калегіі разглядаліся не толькі станоўчыя моманты ўзаемаадносінаў міністэрстваў абароны дзвюх краін, але і тыя пытанні, якія яшчэ варта абмеркаваць. Паводле яго слоў, вучэнні "Шчыт Саюза — 2011" пацвердзілі, што аб`яднаная рэгіянальная групоўка войскаў Расіі і Беларусі здольная вырашаць любыя задачы ў любым становішчы.

БелаПАН
Мінск, 26 кастрычніка 2011
 
Дата публикации:26.10.2011
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:1962
 
Ключевые слова:
Союзное государство Беларусь-Россия Коллективная безопасность Военные учения Вооружённые силы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме