https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь немалому навучылася ў абароне межаў Саюзнай дзяржавы, заяўляе Лукашэнка


Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 7 кастрычніка на прэс-канферэнцыі для расійскіх журналістаў, адказваючы на пытанне, ці з`яўляюцца беларуска-расійскія ваенныя вучэнні "Шчыт Саюза — 2011" адказам "апанентам з Захаду на іх выпады і спробу ціску на рэспубліку і прэзідэнта".
"Я думаю, вы добра знаёмыя з вынікамі вучэнняў у Ашулуку і гэтак далей, — сказаў прэзідэнт. — Тут не толькі наша заслуга. Я заўсёды прыводжу прыклад: у вас і ў нас ёсць комплексы "С-300", "С-400". Гады два таму трэба было навучыць гэтыя комплексы паражаць цэлі на зямлі — такога яшчэ не было, каб супрацьпаветраны комплекс паражаў цэлі на зямлі за некалькі дзясяткаў кіламетраў ад размяшчэння пазіцыі".

Лукашэнка зазначыў, што менавіта беларусы "навучылі гэтыя комплексы страляць такім чынам". "Мы разам з расіянамі многаму навучыліся, — сказаў ён. — Мы навучылі знішчальнікі быць штурмавікамі: нашы МіГ-29, Су-27 былі знішчальнікамі, у паветры ваявалі, а вось разбураць масты яны не ўмелі. Мы іх навучылі, мадэрнізавалі гэтыя машыны на беларускіх прадпрыемствах".

"Мы многаму навучыліся ў абароне нашых межаў, правялі нямала вучэнняў, — зазначыў Лукашэнка. — У Беларусі мы з Дзмітрыем Анатольевічам (Мядзведзевым, прэзідэнтам РФ. — БелаПАН.) пару гадоў таму правялі ў шырокім маштабе вучэнні. Тады натаўцы ўсе на вушах стаялі, ледзь не рыхтаваліся да вайны, хаця мы не збіраліся ні з кім ваяваць, мы адпрацоўвалі тактыку і стратэгію сваіх межаў".

Як на сумесныя беларуска-расійскія вучэнні рэагуюць "нашы партнёры, у косках ці без косак, — гэта іх справа". "Мы ж удасканальваем свае Узброеныя сілы, таму што ведаем, што тая краіна, якая не корміць сваіх салдат, будзе карміць чужых", — заявіў Лукашэнка.

Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Мінск, 7 кастрычніка 2011
 
Дата публикации:07.10.2011
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:2463
 
Ключевые слова:
Военное сотрудничество Коллективная безопасность Пресс-конференция Союзное государство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме