https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Больш як 50 працэнтаў апытаных давяраюць беларускаму сегменту інтэрнэту


Больш як 50 працэнтаў апытаных давяраюць беларускаму сегменту інтэрнэту, паведаміў дырэктар Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі, кандыдат сацыялагічных навук, дацэнт Мікалай Мыслівец.
Рэспандэнтам прапаноўвалася адказаць на пытанне: у якой ступені вы давяраеце беларускаму сегменту інтэрнэту? Давер выказалі 51,4 працэнта апытаных у 2022 годзе (41,7 працэнта — у 2021 годзе).

Пры гэтым сярод іх практычна ў роўнай ступені прадстаўлены пенсіянеры і працуючыя — 55,6 працэнта і 51,5 працэнта адпаведна, крыху менш — навучэнцы (43,6 працэнта). Не давяралі беларускаму сегменту інтэрнэту 19,5 працэнта рэспандэнтаў. Гэта пазіцыя на працягу двух перыядаў сацдаследаванняў засталася нязменнай.

Расійскаму сегменту інтэрнэту давяралі 40,9 працэнта апытаных у 2021 годзе і 47,7 працэнта ў 2022 годзе, не давяралі — 19,1 працэнта і 19,4 працэнта адпаведна.

Міжнароднаму сегменту інтэрнэту давяралі ў 2021 годзе 35,5 працэнта беларусаў, а вось у 2022-м адбыўся спад да 26,9 працэнта. Пазіцыя «не давяраю» вырасла на 8,8 працэнта (у 2021 годзе — 16,7 працэнта, а ў 2022-м ён павялічыўся да 25,5 працэнта).

Інстытут сацыялогіі правёў даследаванні на тэму «Фактары і ўмовы павышэння даверу насельніцтва Беларусі да нацыянальных СМІ». Сацыялагічныя апытанні насельніцтва краіны праводзіліся ў кастрычніку 2021 года і верасні — кастрычніку 2022 года. Метад даследавання — анкетнае апытанне па месцы жыхарства рэспандэнтаў. Аб’ект даследавання — насельніцтва Рэспублікі Беларусь ва ўзросце ад 18 гадоў і старэйшыя. Апытанне праводзілася ва ўсіх абласных цэнтрах краіны, Мінску, раённых і гарадскіх, сельскіх населеных пунктах. Для дасягнення мэт даследавання выкарыстоўвалася рэспубліканская выпадковая шматступеньчатая квотная выбарка.

Аб’ём выбарачнай сукупнасці: 2021 год — 1501 рэспандэнт, 2022 год — 1341.

Звязда, 20 лютага 2023

 
Дата публикации:20.02.2023
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:560
 
Ключевые слова:
Соцопрос Интернет Белорусский сегмент
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме